Леан Святаполк-Мірскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леан Святаполк-Мірскі
Герб
Адукацыя
Нараджэнне 22 снежня 1871(1871-12-22)
Смерць 17 верасня 1921(1921-09-17) (49 гадоў)
Пахаванне
Дынастыя Святаполк-Мірскія

Леан Святаполк-Мірскі (польск.: Leon Światopełk-Mirski; 22 снежня 1871 — 17 верасня 1921) — каталіцкі дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з беларускага шляхецкага роду Святаполк-Мірскіх з Мінскай губерні. Скончыў Духоўную семінарыю ў Пецярбургу. Пасвечаны на святара ў 1896 годзе. Служыў у Віцебскай губерні[1].

Шматгадовы сібірскі місіянер. У 1897—1903 гадах вікарый у Табольску, у 1903—1913 гадах пробашч у Краснаярску, у 1913—1914 — у Іркуцку, у 1913—1914 гадах дэкан іркуцкі. З 1918 годзе знаходзіўся па-за архідыяцэзіяй[1][2].

Хатні прэлат Яго Святасці, прэлат-прэпазіт мінскі, генеральны вікарый Пінскай дыяцэзіі, пробашч і дэкан пінскі.

Магіла Леана Святаполк-Мірскага

Пахаваны на Старых каталіцкіх могілках у Пінску, побач з ксяндзом-прэлатам Вітольдам Данілевічам-Чачотам.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Andrzej Majdowski, Kościół katolicki w Cesarstwie rosyjskim. Syberia. Daleki Wschód. Azja Środkowa, Warszawa 2001, s. 309.