Леапольд IV Шчодры

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Леапольд IV, герцаг Баварыі)
Jump to navigation Jump to search
Леапольд IV Шчодры
ням.: Leopold IV der Freigiebige
Леапольд IV Шчодры
сцяг
7-ы маркграф Аўстрыі
15 лістапада 1136 — 18 кастрычніка 1141
Папярэднік: Леапольд III Набожны
Пераемнік: Генрых II Язаміргот
герцаг Баварыі
1139 — 18 кастрычніка 1141
Папярэднік: Генрых X Горды
Пераемнік: Конрад III
 
Дзейнасць: суверэн
Нараджэнне: каля 1108
Смерць: 18 кастрычніка 1141(1141-10-18)[1]
Пахаванне:
Дынастыя: Дынастыя Бабенбергаў
Бацька: Леапольд III Святы
Маці: Агнэса Нямецкая[d]
Жонка: Марыя Чэшская

Леапольд IV (ням.: Leopold IV; каля 1108 — 18 кастрычніка 1141) — маркграф Аўстрыі з 1136 года і герцаг Баварыі з 1139 года з дынастыі Бабенбергаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Статуя Леапольда IV у Хофкірхэ (прыдворнай царкве) Інсбрука, Аўстрыя

Кіраванне[правіць | правіць зыходнік]

Леапольд IV быў сынам аўстрыйскага маркграфа Леапольда III Святога і Агнэсы, дачкі імператара Генрыха IV.

У 1138 годзе на прастол Германіі ўзыйшоў кароль Конрад III Гогенштаўфен, брат ад адной маці маркграфа Леапольда IV. Зразумела, што Леапольд IV актыўна падтрымаў Гогенштаўфенаў у іх барацьбе з домам Вельфаў. У 1139 годзе, пасля пазбаўлення ўсіх тытулаў герцага Баварыі Генрыха X з дынастыі Вельфаў, кароль перадаў герцагства Леапольду IV. У выніку Аўстрыя была аб'яднана з Баварыяй, а ўплыў Бабенбергаў рэзка ўзрос.

Падчас усяго нядоўгага кіравання Леапольда IV у Баварыі ён вёў бесперапынную барацьбу з Вельфамі. Барацьба гэта была няўдалай: у 1141 годзе герцаг пацярпеў паражэнне і неўзабаве сканаў. Леапольд IV не меў дзяцей і яго спадчыннікам стаў малодшы брат Генрых II Язаміргот.

Шлюб[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі