Леафрык

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Леафрык
Medieval Miracles.jpg
 
Дзейнасць: феадал
Смерць: 1057
Кінгс-Бромлі[d], Лічфілд[d], Стафардшыр[d], Заходні Мідленд[d], Англія
Пахаванне: Ковентры
Бацька: Леафвін[d]
Жонка: Лэдзі Гадыва[d]
Дзеці: Эльфгар

Леафрык (англ.: Leofriс; памёр 31 жніўня ці 30 верасня 1057) — эрл Мерсіі ў 1020-х1057 гадах і адзін з найбольш магутных магнатаў англасаксонскай Брытаніі сярэдзіны XI стагоддзя, таксама вядомы як муж лэдзі Гадывы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Леафрык быў сынам Леафвіна, элдармена Хвіке ў перыяд кіравання Этэльрэда II. Па паведамленнях Англасаксонскай хронікі, старэйшы брат Леафрыка быў забіты ў 1017 годзе ў бітве супраць дацкіх вікінгаў Кнуда Вялікага, што не перашкодзіла Леафрыку перайсці на службу да апошняга, калі той стаў каралём Англіі. Кнуд падзяліў краіну на некалькі буйных правінцый, на чале кожнай з якіх быў пастаўлены дацкі ці англасаксонскі эрл. Леафрык стаў эрлам Мерсіі, вялікай тэрыторыі, якая займае большую частку Сярэдняй Англіі. Дата прызначэння Леафрыка эрлам дакладна не вядомая, хутчэй за ўсё гэта адбылося паміж 1017 і 1030 гадамі.

Леафрык быў адным з найбольш уплывовых паплечнікаў Кнуда Вялікага і разам з Годвінам, эрлам Уэсэкса, прадстаўлялў англасаксонскі элемент у англа-дацкай манархіі Кнуда і яго сыноў. Барацьба Леафрыка і Годвіна стала адным з найважнейшых фактараў унутрыпалітычнага жыцця Англіі другой чвэрці XI стагоддзя і сур'ёзна саслабіла англасаксонскую дзяржаву перад тварам нармандскай пагрозы. У адрозненне ад Годвіна, Леафрык быў выхадцам з радавой англійскай арыстакратыі, хоць яго ўзвышэнне і было следствам службы ў караля Кнуда. Да сваёй смерці Леафрык і іншыя выхадцы з англасаксонскай знаці падтрымлівалі традыцыі англасаксонскай манархіі і забяспечвалі пераемнасць дзяржаўных інстытутаў.

Пасля смерці Кнуда Вялікага ў 1035 годзе Леафрык выступіў супраць перадачы прастола яго законнаму сыну Хардэкнуду, і пры падтрымцы тэнаў Мерсіі дамогся абрання рэгентам (а потым і каралём) Гаральда I, незаконнага сына Кнуда і Эльфгіфу Нартгемптанскай. Пасля смерці Гаральда ў 1040 г. англійскім каралём стаў Хардэкнуд, аднак Леафрык захаваў свае пазіцыі ў якасці аднаго з найбуйнейшых магнатаў краіны. Яго лаяльнасць каралю была пацверджана ў 1041 годзе, калі па загадзе Хардэкнуда Леафрык разарыў Вустэр, адзін з найважнейшых гарадоў Мерсіі, чые жыхары забілі хускерлаў караля.

Пасля ўзыходжання на англійскі прастол Эдуарда Спаведніка ў 1042 годзе ў краіне рэзка ўзмацніліся пазіцыі эрла Годвіна і яго сям'і. Таму калі ў 1051 годзе Годвін выступіў супраць караля, Леафрык прыйшоў са сваімі атрадамі на дапамогу Эдуарду, што прывяло да падзення Годвіна і яго выгнання з краіны. Аднак Леафрык не змог заняць месца Годвіна ў сістэме кіравання Англіі: кароль арыентаваўся на нармандскіх рыцараў, што выклікала незадаволенасць англасаксаў. У 1052 годзе Годвін вярнуўся ў Англію і аднавіў свае пазіцыі. Нежаданне Леафрыка і іншых магнатаў удзельнічаць у грамадзянскай вайне паміж каралём і эрлам Годвінам, якая магла катастрафічна адбіцца на абараназдольнасці краіны ва ўмовах нарастання скандынаўскай пагрозы, шмат у чым прадвызначыла паражэнне Эдуарда і яго падпарадкаванне эрлу Годвіну.

Уплыў Леафрыка некалькі ўзмацніўся ў 1053 годзе, калі пасля смерці Годвіна сын Леафрыка Эльфгар стаў эрлам Усходняй Англіі. Хоць у 1055 годзе Эльфгар быў зрынуты, войскі Леафрыка і саюзных яму валійцаў вымусілі караля Эдуарда вярнуць Эльфгару яго ўладання.

У 1057 годзе Леафрык сканаў і быў пахаваны ў Ковентры. У якасці эрла Мерсіі яго спадчыннікам стаў яго сын Эльфгар. У народнай памяці ён захаваўся як заснавальнік бенедыкцінскага кляштара ў Ковентры і як муж знакамітай лэдзі Гадывы.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

 Папярэднік 
Эадрык Стрэана
 эрл Мерсіі 
1020-я — 1057
Пераемнік
Эльфгар