Гаральд I (кароль Англіі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гаральд I
англ.: Harold Harefoot
кароль Англіі[d]
1037 — 17 сакавіка 1040
Папярэднік Кнуд Вялікі
Пераемнік Хардэкнуд

Нараджэнне каля 1016
Смерць 17 сакавіка 1040[1]
Месца пахавання Вэстмінстэрскае абацтва, у 1040 годзе рэшткі былі кінуты ў балота ля берагоў ракі Тэмзы
Род Кнютлінгі
Бацька Кнуд Вялікі[2][3]
Маці Эльфгіфу Нартгемптанская[2][3]
Жонка Ælgifu[d][4]
Дзеці Элфвін Харальдсан[d][2]
Дзейнасць суверэн
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гаральд I Заечая Лапа (англ.: Harold Harefoot; каля 1015 — 17 сакавіка 1040) — кароль Англіі, які ўладарыў у 1035—1040. Сваю мянушку атрымаў за хуткасць і паляўнічыя ўменні.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Гаральд быў незаконнанароджаным сынам караля Англіі, Даніі і Нарвегіі Кнуда Вялікага і Эльфгіфу Нортхэмптанскай.

Пасля смерці Кнуда Вялікага ў 1035 годзе прастол павінен быў атрымаць у спадчыну адзіны законы сын Кнуда Хардэкнуд, які кіраваў Даніяй пад канец жыцця свайго бацькі. Аднак пагроза з боку караля Нарвегіі Магнуса I не дала магчымасці Хардэкнуду прыехаць у Англію на каранаванне. Гэтым скарысталася частка англійскіх магнатаў на чале з эрлам Леафрыкам і Эльфгіфу Нортхэмптанскай, якія далі параду абраць рэгентам краіны Гаральда. На сходзе ў Оксфардзе у пачатку 1036 года прыхільнікі Гаральда і Хардэкнуда прыйшлі да кампрамісу: Гаральд станавіўся рэгентам Англіі, а каралева-маці Эма Нармандская захоўвала свой двор, гвардыю і кантроль над каралеўскай казной. Тым не менш Гаральд напаў на рэзідэнцыю Эмы ў Вінчэстэры і захапіў казну. К канцу 1037 года ўсе магнаты Англіі прызналі Гаральда сваім каралём, а Эма збегла з краіны.

Паводле меркавання некаторых гісторыкаў, улада ў краіне ў той час практычна знаходзілася ў руках маці Гаральда Эльфгіфу. У 1036 годзе ў Англію прыбыў Альфрэд Этэлінг, малодшы сын караля Этэльрэда II, які меў правы на англійскі трон. Асцерагаючыся, што яго прысутнасць на астравах справакуе звяржэнне Гаральда, прыхільнікі апошняга на чале з эрлам Годвінам арыштавалі Альфрэда. Пасля гэтага яго асляпілі і скора Альфрэд памёр. Смерць Этэлінга абурыла не толькі Хардэкнуда, які прыходзіўся кроўным братам нябожчыка, але і герцага Нармандыі, пад аховай якога пражываў Альфрэд.

Пазіцыі Гаральда ў Англіі былі дастаткова трывалымі, невядома аб якіх-небудзь апазіцыйных каралю партыях англа-дацкай арыстакратыі. Аднак Хардэкнуд падрыхтаваў атаку на астравы. Дамовіўшыся з Нарвегіяй аб міры ў 1039 годзе, Хардэкнуд сабраў вялікі флот і адплыў на адваяванне Англіі. Аднак вайны атрымалася пазбегнуць, бо 17 сакавіка 1040 года Гаральд I нечакана памёр. Хардэкнуд высадзіўся ў Уэсексе і у скорым часе быў аб’яўлены каралём Англіі. Цела Гаральда было вынята з магілы ў Вэстмінстэрскім абацтве і было кінута ў балота ля берагоў Тэмзы.

Зноскі

  1. Harold I [House of Denmark] // Kindred Britain
  2. а б в Lundy D. R. The Peerage
  3. а б Kindred Britain
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]