Перайсці да зместу

Лебес

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лебес працы Афінскага вазапісца. Каля 360—350 гг. да н. э.

Лебес (лац.: Lebes) — старажытнагрэчаскі посуд у форме чары на ножцы або трыножцы, які выкарыстоўваўся як для падрыхтоўкі ежы, так і для мыцця і прання. Першапачаткова яны вырабляліся з бронзы, срэбра або гліны.

Асаблівай формай лебеса з’яўляецца лебес гамікас (вясельны кацёл) з двума ручкамі. Лебес гамікас ставіўся на вясельных святах у непасрэднай блізкасці ад нявесты і выкарыстоўваліся ў цырымоніях ачышчэння, а таксама як кветкавыя вазы.

Лебесы таксама ўручаліся пераможцам спартыўных спаборніцтваў у якасці прыза.