Леганес
Горад
Леганес
Leganés
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Леганес (ісп.: Leganés) — горад у цэнтральнай частцы Іспаніі, размяшчаецца ў аўтаномнай супольнасці Мадрыд. Горад з'яўляецца прадмесцем іспанскай сталіцы горада Мадрыд, знаходзячыся ад яго ў 11 кіламетрах на захад ад цэнтра горада.
Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]
У Леганесе знаходзіцца філіял Універсітэта імя Карласа III, які быў заснаваны ў 1989 годзе, а менавіта вышэйшая політэхнічная школа (па-іспанску: Escuela Politecnica Superior), якая прапануе вывучэнне тэлекамунікацыйнай тэхнікі, прамысловай інжынерыі і вылічальнай тэхнікі, сярод многіх іншых спецыяльнасцей. Іншыя кампусы ўніверсітэта размешчаны ў Хетафэ і Кальменарэха, аднак корпус у Леганесе з'яўляецца адзіным, што мае спартыўны цэнтр.
Турызм[правіць | правіць зыходнік]
Горад мае вельмі шырокі спектр крамаў і сямейных цэнтраў. Акрамя таго, ва ўсім раёнах горада маецца па меншай меры два вялікія паркі. У горадзе таксама маецца вялікая колькасць рэстаранаў, большасць з якіх размешчаныя ў цэнтры горада.
Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]
Эгалеа, Грэцыя
Самота, Нікарагуа
Араё-Наранха, Куба
Канчалі, Чылі
Папель-Пампа, Балівія
Ла-Гуэра, Марока
Віфлеем, Палесцінская аўтаномія
Макара, Эквадор
Хучжоу, Кітай
Таргіст, Марока
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Афіцыйны сайт Архівавана 1 снежня 2002.
- Універсітэт Карласа III