Перайсці да зместу

Ледавік Бросвель

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ледавік Бросвель
нарв. Bråsvellbreen
Спадарожнікавы здымак Паўночна-Усходняй Зямлі з добра бачным языком ледавіка Бросвель, што спаўзае ў акіян на поўдзень ад вострава.
Спадарожнікавы здымак Паўночна-Усходняй Зямлі з добра бачным языком ледавіка Бросвель, што спаўзае ў акіян на поўдзень ад вострава.
79°22′06″ пн. ш. 23°26′36″ у. д.HGЯO
Краіна
РэгіёнШпіцберген
Тыпвывадны ледавік 
Плошча1 160 км²
Даўжыня45 км
Ледавік Бросвель (Свальбард)
Ледавік Бросвель

Ледавік Бро́свель (нарв.: Bråsvellbreen) — вывадны ледавік[en][1] на востраве Паўночна-Усходняя Зямля на нарвежскім архіпелагу Шпіцберген[2]. Гэты ледавік добра вядомы ў Арктыцы сваімі ўражлівымі вадаспадамі і ледавіковымі ручаямі[3]. Падвяргаецца ўзмоцненаму раставанню льдоў.[⇨]

Ледавік мае даўжыню каля 45 кіламетраў і шырыню 20 кіламетраў[2], прыкладная плошча ледзяной паверхні — 1160 км²[4]. Бярэ свой пачатак ад ледзянога грэбня Сюрдомена (нарв.: Sørdomen) — паўднёвай траціны Аўстфоны (нарв.: Austfonna), асноўнай ледавіковай шапкі вострава[2]. У сваю чаргу, ледавік Бросвель займае 13 % агульнай паверхні Аўстфоны[3]. Упадае ж ледавік у воды праліва Эрыка Эрыксена, ля паўднёвага ўзбярэжжа вострава, які, затым, выходзіць у Баранцава мора[1]. На захад ад ледавіка знаходзіцца заліў Віба[en].

Глабальнае пацяпленне і ледавіковы язык

[правіць | правіць зыходнік]
Навочнае спаўзанне ледавіка Бросвель ў моры. Здымак 2022 году.

Надзвычайна высокія тэмпературы для Шпіцбергена, зафіксаваныя на 2022 год, указваюць на пацяпленне ў сярэднім на 5 °C у адносінах да сярэдняга значэння на перыяд 1981—2010 гадоў. Падобная хваля цяпла выклікае выключныя ўзроўні раставання ледзянога покрыва архіпелага, што, у прыватнасці, наглядна праяўляецца ў ледавіка Бросвель[5].

Так, яшчэ ў 1938 годзе, падчас экспедыцыі Нарвежскай службы па даследаванні Шпіцбергена і Паўночнага Ледавітага акіяна, было заўважана з’яўленне новага дзесяцікіламетровага языка ў моры, што ўтварыўся з прычыны рэзкага ледавіковага зруху[2][6]. Дзякуючы гэтай з’яве ледавік і мае сваю нарвежскую назву: Brå-svell-bre-en — «Ледавік рэзкага ўзняцця».

  1. а б Южное ледяное поле // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  2. а б в г Bråsvellbreen. Нарвежскі палярны інстытут. Праверана 12 сакавіка 2013. (англ.)
  3. а б Le glacier Bråsvell (Bråsvellbreen) au Svalbard. (фр.)
  4. Ice Cap. everything2.com. Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2020. Праверана 4 снежня 2019. (англ.)
  5. Heatwave in the Arctic causes intense ice cap melting in Svalbard (англ.)
  6. Henriksen, Petter (рэд.). "Bråsvellbreen". Store norske leksikon. Oslo: Kunnskapsforlaget. Праверана 24 лістапада 2011. (нарв.)