Слаявіна аднастайна накіпная, гладкая, зярністая або бародаўкавая, суцэльная або арэаляваная да рассеянага ў выглядзе асобных грудкоў або лускавінак, нярэдка непрыкметнае. Расце на розных субстратах; прымацоўваецца да субстрату гіфамі падслаявіны або асяродкавага пласта. Слаявіна гетэрамерная. Верхні коркавы пласт звычайна добра развіты.Апатэцыі сядзячыя, з плоскім або выпуклым, рэдка злёгку ўвагнутым дыскам, звычайна акружанымі слаявінавым краем, нярэдка пазней знікаючым. Часам вакол дыска, акрамя слаявінавага, утвараецца і ўласны край. Гіпатэцый бескаляровы або слаба афарбаваны. Сумка з 8 (рэдка 16-32) спорамі. Споры аднаклетачныя, бясколерныя, ці амаль верацёнападобныя, прамыя, з тонкай абалонкай. Пікнаканідыі ніткападобныя, прамыя або выгнутыя.
Жизнь растений : в 6 т. / гл. ред. Ал. А. Фёдоров. — М. : Просвещение, 1977. — Т. 3 : Водоросли. Лишайники / под ред. М. М. Голлербаха. — С. 460. — 487 с. — 300 000 экз.
Edwards B., Aptroot A., Hawksworth D. L. & James P. W.Lecanora // The lichens of Great Britain and Ireland / C. W. Smith, A. Aptroot, B.J. Coppins [et al.]. — London: British Lichen Society, 2009. — P. 465—467. — 1046 p.