Сумка (мікалогія)
Су́мка, аск — спараносны орган, у якім развіваюцца споры сумчатых грыбоў (аскаміцэтаў).
Уяўляе сабой аднаклетачную структуру цыліндрычнай, шарападобнай або булавападобнай формы з пэўнай колькасцю (звычайна 8) сумкаспор. Сумка ўтвараецца з зіготы або на аскагенных гіфах, якія развіваюцца з зіготы.
Будова аска — важная прыкмета ў класіфікацыі аскаміцэтаў.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15). — С. 267.
- Аск // Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред М. С. Гиляров. Ред. колл. А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд. исправл. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 41. — 864 с. — 150 000 экз. — ISBN 5-85270-002-9. (руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Аски и аскоспоры(недаступная спасылка) (руск.)
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сумка (мікалогія)