Ленін Марэна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ленін Марэна
ісп.: Lenín Moreno
A Lenín Moreno (Transmisión del Mando Presidencial Ecuador 2017) (cropped).jpg

старшыня Альянса ПАІС[d]
1 мая 2017 — 1 сакавіка 2021
Папярэднік Рафаэль Карэа
Special Envoy of the Secretary-General[d]
19 снежня 2013 — 30 верасня 2016
Пераемнік María Soledad Cisternas[d]

Нараджэнне 19 сакавіка 1953(1953-03-19)[1][2] (70 гадоў)
Жонка Rocío González de Moreno[d]
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, пісьменнік, бізнесмен, удзельнік міжнароднага форуму
Месца працы
Аўтограф Firma Lic.Lenín Moreno.png
Узнагароды
Сайт presidencia.gob.ec(ісп.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ленін Вальтэр Марэна Гарсэс (ісп.: Lenín Voltaire Moreno Garcés; нар. 19 сакавіка 1953 года, Нуэва-Ракафуэртэ[de], правінцыя Арэльяна) — эквадорскі юрыст і палітык. Віцэ-прэзідэнт Эквадора (2007—2013), прэзідэнт Эквадора (2017—2021).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Яго бацька ідэалізаваў рускага рэвалюцыянера У. І. Леніна і таму даў такое імя свайму сыну[3].

Віцэ-прэзідэнт Эквадора з 15 студзеня 2007 года. Ён і прэзідэнт Рафаэль Карэа была абраныя на ўсеагульных выбарах 26 лістапада 2006 года. Ён займаў гэтую пасаду да 24 мая 2013 года.

Быў высунуты кандыдатам у прэзідэнты ад кіруючага Альянса годнай і назелажнай радзімы, які ўзначальваў Рафаэль Карэа, на ўсеагульных выбарах 2017 года[4]. Разам з Гільерма Ласа прайшоў у другі тур, дзе перамог, набраўшы 51 % галасоў[5].

Дзейнасць па дапамозе людзям з абмежаванымі магчымасцямі[правіць | правіць зыходнік]

Перасоўваецца на інвалідным вазку, бо пасля нападу на яго з мэтаю абрабавання ў 1998 годзе ў яго паралізаваныя ногі.

За дзейнасць па дапамозе людзям з абмежаванымі магчымасцямі вылучаўся кандыдатам на атрыманне Нобелеўскай прэміі міру ў 2012 годзе. З 19 снежня 2013 года — спецыяльны пасланец Генеральнага сакратара ААН па пытаннях інваліднасці і даступнасці[6].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wikiquote-logo.svg
У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Ленін Марэна