Лес (рака)
Jump to navigation
Jump to search
Лес | |
---|---|
Lesse | |
![]() Лес у раёне Ан-сюр-Лес | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 89 км |
![]() |
Лес (фр. Lesse) — рака ў Бельгіі, на Ардэнскім узвышшы. Працякае па тэрыторыі правінцый Люксембург і Намюр. Агульная даўжыня - 89 кіламетраў. Упадае ў Маас у трох кіламетрах ад горада Дзіна.
Выток ракі размешчаны ў раёне мястэчка Лібрамон-Шэвеньі (Libramont-Chevigny) на вышыні 490 метраў над узроўнем мора. Далей рака цячэ прыблізна ў паўночна-заходнім кірунку. Ля пасёлка Ан-сюр-Лес рака знікае пад зямлёй і цячэ праз пячоры Ан; падземны ўчастак ракі мае даўжыню ў 1100 метраў.