Леты
Леты | |
---|---|
індан. Leti | |
Характарыстыкі | |
Колькасць астравоў | 3 |
Найбуйнейшы востраў | востраў Моа |
Агульная плошча | 750 км² |
Найвышэйшы пункт | 375 м |
Насельніцтва | 16 600 чал. (2010) |
Шчыльнасць насельніцтва | 22,13 чал./км² |
Размяшчэнне | |
8°11′ пд. ш. 127°56′ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Леты (індан.: Leti) — архіпелаг з 3 астравоў на захадзе Ціхага акіяна. Уваходзіць у склад інданезійскай правінцыі Малуку. Плошча — 750 км². Насельніцтва (2010 г.) — 16 600 чал.
Архіпелаг месціцца ў 36,61 км на паўночны ўсход ад вострава Тымор, у 500 км на паўднёвы захад ад Амбона, адміністрацыйнага цэнтра правінцыі Малуку, у 2301 км на паўднёвы ўсход ад Джакарты, сталіцы Інданезіі. Узнік у выніку тэктанічнай субдукцыі. Астравы Леты і Моа пагорыстыя. Найвышэйшы пункт — гара Ватумермера (375 м) знаходзіцца на востраве Моа. Востраў Лакор даволі плоскі.
Астравы населены аднайменным народам аўстранезійскага паходжання, блізкім па мове і культуры да тубыльцаў Усходняга Тымора і Бабара. Асноўныя гаспадарчыя заняткі — сельская гаспадарка і рыбалоўства.