Леякарпус ломкі
Jump to navigation
Jump to search
Леякарпус ломкі | |||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Leocarpus fragilis (Dicks.) Rostaf. | |||||||||||||||||||||
|
Леякарпус ломкі (Leocarpus fragilis) — від слізевікоў сямейства фізаравых.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Вегетатыўнае цела (плазмодый) пеністай кансістэнцыі, жоўта-аранжавае. Спарангіі цесна скучаныя або ў пучках 2-4 мм вышынёй, грушападобныя або кароткацыліндрычныя, зрэдку амаль шарападобныя, сядзячыя або часцей вісячыя на белаватай ножцы, буравата жоўтыя ці каштанава-карычневыя. Споры шчаціністыя, у масе чорныя.
Арэал і экалогія[правіць | правіць зыходнік]
Пашыраны ў лясных біяцэнозах па ўсім зямным шары. На Беларусі трапляецца ў хвойных, мяшаных, драбналістых лясах у тоўшчы гнілых пнёў, бярвення, пад апалай карой, на лясным подсціле і інш. Сапратроф.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Леякарпус // Энцыклапедыя прыроды Беларусі / гал. рэд. І. П. Шамякін. Т. 3. — Мінск: БелЭн ім. П. Броўкі, 1984. — С. 168.