Леў Навумавіч Бараш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леў Навумавіч Бараш
Дата нараджэння невядома
Дата смерці невядома
Род дзейнасці урач, медыцынскі адміністратар, оталарынголаг, галоўны ўрач

Леў Навумавіч Бараш (? — ?) — беларускі ўрач і арганізатар аховы здароўя[1]. Першы галоўны ўрач бальніцы Бабруйскага павета. Першы ў Бабруйску ЛОР-урач, які прапрацаваў у горадзе да 1947 года[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Быў першым галоўным урачом павятовай бальніцы, адначасова з’яўляўся інспектарам аховы здароўя[1].

Напярэдадні Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года быў прызначаны галоўным урачом земскай (гарадской) бальніцы. У снежні 1917 года медыцынская дапамога была абвешчаная бясплатнай, арганізавана Інспекцыя аховы здароўя, якую ўзначаліў першы інспектар аховы здароўя і галоўны ўрач пераназванай у Бабруйскую Савецкую бальніцу Л. Н. Бараш. На пасадзе галоўнага ўрача бальніцы Льва Навумавіча ў 1920 годзе змяніў Уладзімір Восіпавіч Марзон[1].

З 1921 года Леў Навумовіч Бараш — першы інспектар павятовага адзела аховы здароўя[1].

Зноскі