Уладзімір Восіпавіч Марзон

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уладзімір Восіпавіч Марзон
Уладзімір Восіпавіч Марзон.jpg
Дата нараджэння 19 лістапада 1881(1881-11-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 верасня 1954(1954-09-06) (72 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці хірург, ваенны ўрач
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат медыцынскіх навук
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Уладзімір Восіпавіч Марзон (7 (19) лістапада 1881, м. Заслаўе Мінскага павета — 6 верасня 1954) — беларускі хірург. Кандыдат медыцынскіх навук, прафесар (1935).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Юр’еўскі (Тартускі) універсітэт (1911). Працаваў земскім ўрачом Бабруйскага павета, хірургам Глускай участковай бальніцы (1911—1913), хірургам Бабруйскай (у Бабруйску дасюль бальніцу[1], дзе працаваў У. Марзон, завуць «марзонаўкай»)[2] і іншых бальніц Мінскай губерні (1913—1915).

Служыў ваенным хірургам (1915—1917), хірургам, загадчыкам хірургічнага аддзялення, загадчыкам Бабруйскай гарадской бальніцы (1917—1934), у 1932—1934 гг. пры бальніцы дзейнічаў філіял Істытута ўдасканалення ўрачоў, які падрыхтоўваў урачоў-хірургаў, філіял узначальваў дацэнт У. Марзон.[3]. Загадчык кафедры хірургіі і кансультант Магілёўскай абласной бальніцы (1934—1935). Загадчык кафедры аператыўнай хірургіі Віцебскага медыцынскага інстытута (1935—1941). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Супрацоўнік упраўленняў Міністэрства аховы здароўя БССР (1943—1949), галоўны ўрач бальніцы лячэбна-санітарнага ўпраўлення Міністэрства аховы здароўя БССР (1947—1949). Загадчык кафедры хірургіі (1947—1949), дырэктар (1949—1953) Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1947—1954).

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы прысвечаны дыягностыцы і эпідэміялогіі хірургічных захворванняў брушной поласці, удасканаленню аператыўных метадаў лячэння гінекалагічных і ўралагічных хвароб.

Сярод апублікаванага:

  • Из прошлого белорусской хирургии // Труды III съезда хирургов БССР. — Мн., 1949.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны Ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга БССР (5.11.1932) за «выратаванне камуністаў у перыяд белапольскай акупацыі». Заслужаны дзеяч навукі БССР (1938). Заслужаны ўрач БССР (1948).

Зноскі

  1. Гарадская бальніца хуткай медыцынскай дапамогі
  2. У. Марзон пазней успамінаў пра пачатак сваёй працы ў Бабруйску: «Хворых у шпіталі было не шмат, у дзень амбулаторна прымалі 20-40 чалавек. Лячылі хворых фельчары, доктар заязджаў толькі на 15—30 хвілін. Не было ніякай хірургічнай дапамогі. Хворыя бабруйчане, якім было патрэбна неадкладнае хірургічнае ўмяшанне, былі вымушаныя ехаць у Мінск. Сяляне з ушчэмленай грыжай і іншымі хваробамі, лячэнне якіх патрабавала аперацыі, паміралі ў шпіталі».
  3. Намаганнямі У. Марзона, у 1918 г. у бальніцы было адкрытае хірургічнае аддзяленне, прыбудаваны аперацыйны блок і пабудаваны цагляна-драўляны корпус на 50 ложкаў, тым жа 1918 годзе пры гарадской гасцініцы адкрытая амбулаторыя, у 1920 годзе на Бярэзінскім фарштаце заснаваная другая амбулаторыя, у 1923 у Бабруйску адкрытыя дзве бальніцы на 200 ложкаў, тры дыспансеры і рэнтгенкабінет, Дом немаўляці, дзіцячая кансультацыя, цэнтральная амбулаторыя, паліклініка, Дом санітарнай асветы, у 1924 годзе ў Бабруйску арганізаваная санітарна-эпідэміялагічная служба і адкрыты Дом адпачынку

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]