Леў Сяргеевіч Патапаў
Леў Сяргеевіч Патапаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 кастрычніка 1935 (88 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат архітэктуры (1973) |
Член у |
Леў Сяргеевіч Патапаў (8 кастрычніка 1935, Сочы) — беларускі архітэктар. Кандыдат архітэктуры (1973).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Уральскі політэхнічны інстытут у Свярдлоўску ў 1959 годзе, аспірантуру ў 1969 годзе. Працаваў у праектных арганізацыях Магнітагорска, Гомеля, з 1970 года — галоўны архітэктар праектаў, кіраўнік майстэрні ў Мінскпраекце, з 1976 года — старшы навуковы супрацоўнік у БелНДІПгорадабудаўніцтва.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1965 года. Пражываў у Мінску.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя працы: праекты забудовы мікрараёнаў № 114 у Магнітагорску (1961), 1, 3, 5 у Гомелі (1966); у аўтарскім калектыве: генплан горада (1968), ПДП раёнаў Валатава і Лугавы (1969) у Гомелі, карэктура генплана, праекты сілуэту, водна-зялёнага дыяметра горада, ПДП Паўднёва-Заходняга, Заходняга раёнаў у Мінску (1971—1976).
Адзін з аўтараў навуковых прац: «Горадабудаўнічая арганізацыя прамысловых тэрыторый вялікіх гарадоў» (1985), «Архітэктурна-планіровачная арганізацыя вытворчых тэрыторый гарадскіх паселішчаў БССР» (1986), «Горадабудаўнічае асваенне поймавых тэрыторый Беларускай ССР» (1986), «Планіроўка, забудова і добраўпарадкаванне раёнаў гарадскога будаўніцтва на намыўных тэрыторыях» (РКН 63—87).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Потапов Лев Сергеевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Нарадзіліся 8 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1935 годзе
- Нарадзіліся ў Сочы
- Выпускнікі УДТУ
- Супрацоўнікі Мінскпраекта
- Супрацоўнікі БелНДІПгорадабудаўніцтва
- Кандыдаты архітэктуры
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары Магнітагорска
- Архітэктары Гомеля
- Архітэктары Мінска