Локіс (навела)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Локіс — фантастычная аповесць жахаў Праспера Мерымэ, створаная ў 1869 годзе. Гэта быў адзін з апошніх твораў Мерымэ, пачаты ў ліпені 1868 і апублікаваны ў Revue des Deux Mondes ў верасні 1869[1].

Змест[правіць | правіць зыходнік]

Дзеянне навелы адбываецца на землях былога Вялікага Княства Літоўскага. Малады шляхціц Міхаіл Шэмет падазраецца ў тым, што ён напалову-чалавек напалову-мядзведзь, бо ходзяць чуткі, што ён нарадзіўся пасля згвалтавання яго маці мядзведзем (дыялектнае «вядзьмедзь»). Назва рамана паходзіць ад літоўскага слова мядзведзь (Lokys).

Навела адна з шэрага навел аб пярэваратнях. Галоўны герой навелы Міхаіл Шэмет хоць і выхаваны ў шляхецкім асяродзі калі-некалі паводзіць сябе як звер. Ён забівае сваю жонку ў першую ноч пасля шлюбу[2]. Некаторыя крытыкі лічаць казку інверсіяй казкі «Прыгажуня і пачвара»[1].

Гісторыя стварэння[правіць | правіць зыходнік]

Як сведчыць беларускі краязнавец з Пастаўскага раёна Алесь Гарбуль:

«Старыя бабулі з Раманішак і Цаболак расказвалі, што калісьці Ксавэрый Даўгяла быў знаёмы з нейкім вядомым французскім пісьменнікам. І якраз у „Локісе“ была цётка галоўнай гераіні па прозвішчы Даўгяла. І вельмі шмат апісанняў такіх, якія падыходзяць для нашых мясцін. Я сам тут знайшоў і запісаў старажытную легенду пра гэтага Локіса. І шмат падабенства паміж навелай Мерымэ „Локіс“ і мясцовай легендай „Вароты Локіса“, я так яе назваў. Чалавек, які пераварочваўся ў мядзведзя. Яго і іншых пярэваратняў называлі локісамі».[3] Існуе месца каля Лынтупаў (Беларусь), якое называецца «брамай Локіса» (пагорак у густым лесе), дзе, згодна з легендай, быў спалены пярэварацень.

Экранізацыя[правіць | правіць зыходнік]

  • У 1922 наркам асветы СССР А. Луначарскі напісаў п'есу[4], па якой у 1925 годзе быў пастаўлены фільм «Мядзведжае вяселле».
  • Аповесць была экранізавана ў 1970 годзе польскім рэжысёрам Янушам Маеўскім (Локіс, польск. Lokis. Rękopis Profesora Wittembacha).
  • Валяр'ян Бароўчык выкарыстаў той жа сюжэт у эратычнай камедыі жахаў «Звер» (1975).
  • Навела (разам з беларускім фальклорам) лягла ў аснову мастацкага фільма Андрэя Кудзіненкі «Масакра» (Беларусьфільм, 2010), жанр якога рэжысёр ахарактарызаваў як «бульба-хорар».

Зноскі

  1. а б «Space, Self, and the Role of the Matecznik in Mérimée's Lokis», Forum for Modern Language Studies 2000 XXXVI(2):196-208; doi:10.1093/fmls/XXXVI.2.196
  2. параўнаць трагічны канец ночы пасля шлюбу ў сюжэце «Венеры Ільскай» (1837).
  3. Лынтупы са сваім Локісам складуць канкурэнцыю Дракулавай Трансільваніі.
  4. Луначарский А. В. Медвежья свадьба (Мелодрама на сюжет Мериме) // Драматические произведения в 2-х томах, Т.2, М. 1923, с 307—342