Ломашаўскі звон
Выгляд
Ломашаўскі звон — помнік беларускага ліцця мастацкага XVII ст. Захоўваецца ў калекцыі Полацкага краязнаўчага музея.
Звон адліты ў 1699 годзе. У Полацкі краязнаўчы музей звон у 1978 г. перадаў І. М. Носаў, дырэктар Ломашаўскай сярэдняй школы (Глыбоцкі раён). Звон быў схаваны ў зямлі ў часы Вялікай Айчыннай вайны. Аднак калі ён быў знойдзены, высветлілася, што выкарыстоўваць яго па прызначэнні немагчыма з-за страты часткі гукавога кольца.
Згодна з надпісам на лацінскай мове на верхняй частцы звана, яго адліў майстар Бенжамін Фіндэрлінг у 1699 г. На сярэдняй частцы маюцца геральдычныя знакі, а ўнізе — яшчэ адзін кругавы надпіс, які паведамляе, што звон быў адліты на сродкі полацкага суддзі Януша Зіновіча.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Звон XVII стагоддзя (навінка!)(недаступная спасылка)