Дзісенскі звон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дзісенскі звон — помнік мастацкага ліцця. Адліты з бронзы 30 жніўня 1751 года ліцейшчыкамі Іванам, Сцяпанам і Максімам Сініцамі для царквы горада Дзісна. Вышыня каля 40 см, дыяметр 30 см. Аздоблены раслінным і хвалістым арнаментамі. Дата і фундацыйны надпіс размешчаны ў выглядзе фрызаў, імёны ліцейшчыкаў — на тулаве звона.

Знаходзіцца ў царкве горада Дзісна.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]