Лукаш Сковайса
Нарадзіўся |
27 сакавіка 1994[1] (30 гадоў) |
||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства | Славакія | ||||||||||||
Рост | 181 см | ||||||||||||
Вага | 77 кг | ||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||
Клуб | Трэнчын | ||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Лу́каш Ско́вайса (славацк.: Lukáš Skovajsa; нар. 27 сакавіка 1994, Трэнчын, Славакія) — славацкі футболіст, абаронца клуба «Трэнчын».
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Лукаш пачаў займацца футболам у камандзе з роднага горада, «Трэнчын».
За асноўны склад славацкага клуба абаронца дэбютаваў 25 верасня 2012 года ў сустрэчы Кубка Славакіі[2]. Неўзабаве ён правёў і першую гульню ў чэмпіянаце, калі выйшаў на поле ў першыя хвіліны матча з «Нітрай»[3]. У сезоне 2012/13, як і 2013/14, Сковайса больш гульняў за «Трэнчын» не праводзіў.
У 2015 годзе «Трэнчын» стаў уладальнікам Кубка Славакіі, а Лукаш правёў 2 матчы розыгрышу, якія прыйшліся на сустрэчы папярэдняга этапу з «Лакаматывай» з Кошыцаў[4] і «Лакаматывай» са Зволена[5].
30 верасня 2014 года, праз амаль два гады пасля дэбюту, Сковайса зноў згуляў у чэмпіянаце Славакіі[6]. 30 мая 2015 года Лукаш у заключнай гульні сезона 2014/15 адзначыўся першым у кар’еры забітым мячом[7].
У студзені 2020 года стаў іграком бухарэсцкага «Дынама», а ў жніўня таго ж года ў якасці свабоднага агента папоўніў склад «Дынама» з Чэске-Будзеёвіцаў. У ліпені 2023 года вярнуўся ў «Трэнчын».
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- «Трэнчын»
- Чэмпіён Славакіі (2): 2014/15, 2015/16
- Уладальнік Кубка Славакіі (2): 2015, 2016
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Lukas Skovajsa // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ soccerway.com (англ.). — Žilina vs. Trenčín 3-1. Архівавана з першакрыніцы 16 мая 2015.
- ↑ soccerway.com (англ.)(недаступная спасылка). — Nitra vs. Trenčín 1-2. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
- ↑ soccerway.com (англ.)(недаступная спасылка). — Lokomotíva Košice vs. Trenčín 1-2. Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2014.
- ↑ soccerway.com (англ.)(недаступная спасылка). — Lokomotíva Zvolen vs. Trenčín 0-2. Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2014.
- ↑ soccerway.com (англ.)(недаступная спасылка). — Dukla vs. Trenčín 1-3. Архівавана з першакрыніцы 8 кастрычніка 2014.
- ↑ soccerway.com (англ.)(недаступная спасылка). — Zlaté Moravce vs. Trenčín 1-3. Архівавана з першакрыніцы 20 мая 2015.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Статыстыка іграка ў чэмпіянаце Славакіі Архівавана 4 сакавіка 2016. (славацк.)