Перайсці да зместу

Зволен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Зволен
славацк.: Zvolen
48°34′42″ пн. ш. 19°07′29″ у. д.HGЯO
Краіна
Край Банскабістрыцкі
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1135
Першая згадка 1135
Плошча 98,73 км²
Вышыня цэнтра 293 м
Водныя аб’екты Грон
Часавы пояс UTC+1, летам UTC+2
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 38 747 чал. (31 снежня 2025)[2]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 045
Паштовы індэкс 960 01
Аўтамабільны код ZV
zvolen.sk (славацк.)
Паказаць/схаваць карты
Зволен (Славакія)
Зволен
Зволен

Зволен (славацк.: Zvolen, ням.: Altsohl, венг.: Zólyom) — горад у цэнтральнай Славакіі на зліцці рэк Грон і Слаціна каля падножжа Явор’я і Крэмніцкіх Врхоў.

У IX стагоддзі на месцы Зволена існавала вялікамараўскае гарадзішча Муацёва, якое знікла ў XI ст. Яго абарончая функцыя перайшла на крэпасць Стары Зволен, якія зараз мянуецца Пусты Град (адна з найвялікшых сярэднявечных крэпасцей у Еўропе). У 1172 годзе Пусты Град становіцца цэнтрам каралеўскага камітата. У 1230-х венгерскі кароль Бела IV надае Зволену магдэбургскае права. У канцы XIV ст. кароль Людовік I Вялікі будуе тут Зволенскі замак. У гэты час Зволен буйна развіваецца. У 1542 годзе Пусты Град бярэ аблогай і спальвае Ян Хуньядзі. У 1554 туркі захопліваюць важную крэпасць Філакава, і яе абарончыя функцыі пераходзяць на Зволен. Тут вырастае новая магутная крэпасць, якую туркам ужо ніколі не ўдалося ўзяць. У 1702 годзе горад спальваюць куруцы Ферэнца Ракацы. У XVIII ст. Зволен становіцца важным прамысловым цэнтрам цэнтральнай Славакіі. У 1872 тут пракладваюць чыгунку да Будапешта.

У Чэхаславакіі Зволен становіцца раённым цэнтрам. У 1944 годзе горад быў адным з цэнтраў Славацкага народнага паўстання. Тут на аэрадроме Тры Дуба прызямляліся савецкія самалёты з дапамогай. 26 кастрычніка 1944 горад акупавалі нямецкія войскі. Вызваленне войскамі II украінскага фронту прыйшло 14 сакавіка 1945.

У 19681990 у Зволене размяшчаліся 30-я гвардзейская мотастралковая дывізія Савецкай арміі.

Статыстыка насельніцтва (10 гадоў)[3]
Год1995200520152025
Колькасць людзей44 32843 14742 86838 747
Розніца −2,66 % −0,64 % −9,61 %
Статыстыка насельніцтва[3]
Год20242025
Колькасць людзей39 17538 747
Розніца−1,09 %

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі