Лука (Італія)
Выгляд
| Населены пункт | |||||
| Лука | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| італ.: Lucca | |||||
|
|||||
| 43°51′00″ пн. ш. 10°31′00″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна | |||||
| Кіраўнік | Марыа Пардзіні[d] | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Вышыня цэнтра | 19 ± 0 м | ||||
| Водныя аб’екты | Serchio[d] | ||||
| Часавы пояс | UTC+1 і UTC+2 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва |
|
||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 0583 | ||||
| Паштовы індэкс | 55100 | ||||
| comune.lucca.it | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Лу́ка (італ.: Lucca) — горад у італьянскім рэгіёне Таскана, на рацэ Серкіё. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі. Плошча 185 км². Насельніцтва — 89 154 жыхары (красавік 2014). Заступнік горада — святы Паўлін Лукскі. Свята горада 12 ліпеня.
Памятныя мясціны
[правіць | правіць зыходнік]- Сабор Святога Марціна — кафедральны сабор Лукі, пабудаваны ў раманскім стылі, закладзены ў VI стагоддзі. Сучасны выгляд набыў у XI—XIII стагоддзях. У інтэр’еры захоўваюцца работы Джамбалоньі, Фра Барталамеа, Тынтарэта, Гірландаё і іншых выдатных аўтараў.
- Базіліка святога Фрэдыяна — першая палова VI стагоддзя (сучасны выгляд — XII стагоддзе). У базіліцы знаходзяцца мошчы святой Зіты (1212—1272).
- Музей Палаца Мансі — збор жывапісу ў барочным палацы XVII стагоддзя. У пінакатэцы прадстаўлены работы буйных майстроў венецыянскай і балонскай школ, а таксама тасканскі і фламандскі жывапіс.
- Вежа Гуініджы — адна з самых прыкметных вежаў Лукі, візітная картка горада. Адметная асаблівасць — дубы, якія растуць на верхняй пляцоўцы.
Зноскі
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
- ↑ https://demo.istat.it/?l=it