Лукоў (аэрапорт)
Лукоў | |
---|---|
ІАТА: NKG[1] — ІКАА: ZSNJ | |
Інфармацыя | |
Краіна | |
Дата адкрыцця | 1997 |
Вышыня НУМ | 15 м |
Сайт | njiairport.com |
Статыстыка | |
Гадавы пасажырапаток | 12 140 530[2] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Міжнародны аэрапорт Нанкін Лукоў (ІАТА: NKG, ІКАО: ZSNJ) — галоўны аэрапорт, які абслугоўвае горад Нанкін (сталіца правінцыі Цзянсу). Станам на 2018 год з пасажырапатокам роўным 28500000 чалавек, займаў адзінаццатае месца ў Кітаі. Размешчаны ў прыгарадным раёне Цзянін, на адлегласці больш за 35 кіламетраў на поўдзень ад цэнтра горада Нанкін. Злучаны з горадам лініяй S1 Нанкінскага метрапалітэна.
Нанкін з'яўляецца хабам для авіякампаній China Eastern Airlines, Shenzhen Airlines, China Southern Airlines і XiamenAir. Нанкін з'яўляецца асноўнай базай для авіякампаніі China Postal Airlines, забяспечваючы грузавыя перавозкі ва ўсе буйныя гарады Кітая, ажыццяўляючы экспрэс-дастаўку і перавозку грузаў для пошты Кітайскай Народнай Рэспублікі. У 2017 годзе аэрапорт апрацаваў 25 822 936 пасажыраў і 374 214,9 тон грузаў.