Код аэрапорта ІКАА

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Код аэрапорта ІKAА (або ІКАО ад англ.  ICAO  — International Civil Aviation Organization), таксама індэкс аэрапорта ІKAА — чатырохлітарны ўнікальны індывідуальны ідэнтыфікатар, які прысвойваецца аэрапортам свету Міжнароднай арганізацыяй цывільнай авіяцыі[1] (ІКАА). Гэтыя коды выкарыстоўваюцца авіякампаніямі, органамі кіравання паветраным рухам, метэаралагічнымі службамі для перадачы аэранавігацыйнай і метэаралагічнай інфармацыі па аэрапортах, планаў палётаў (флайт-планаў), абазначэння цывільных аэрадромаў на радыёнавігацыйных картах, а таксама ў якасці адрасоў аэрапортаў у міжнароднай сетцы тэлеграфнай авіяцыйнай сувязі AFTN.[2]

Структура кода ІКАА[правіць | правіць зыходнік]

Карта краін і тэрыторый з указаннем прэфікса кода аэрапорта ICAO, які выкарыстоўваецца на іх

Коды ІКАO маюць рэгіянальную структуру. Першыя дзве літары ўтвараюць рэгіянальны прэфікс. Першая літара кода ідэнтыфікуе рэгіён у свеце — кантынент, частку кантынента (напрыклад, «E» — Паўночная Еўропа, «L» — цэнтральная і паўднёвая Еўропа) або краіну з вялікай тэрыторыяй («K» — кантынентальная частка ЗША, «C» — Канада, «Y» — Аўстралія). Другая літара ідэнтыфікуе краіну ў рэгіёне, які адпавядае першай літары. Астатнія дзве (тры для буйных краін) літары кода паказваюць на аэрапорт у гэтай краіне.

У наш час усе магчымыя прэфіксы на літару «L» ужо выкарыстоўваюцца. Літары I, J,Q і X не выкарыстоўваюцца ў якасці першай літары кода аэрапорта ICAO. Спецыяльны код ZZZZ зарэзерваваны для выпадкаў, калі складаецца план палёту ў аэрапорт, які не мае кода ІКАO.

Для СССР, як для краіны з вялікай тэрыторыяй, была вылучана асобная першая літара кода — літара «U». Коды аэрапортам на тэрыторыі былога СССР прысвойваліся з такім разлікам, каб другая літара кода паказвала на тэрытарыяльнае ўпраўленне цывільнай авіяцыі, у распараджэнні якога знаходзіўся ў той час аэрапорт.

Коды IKAА і коды ІАТА[правіць | правіць зыходнік]

Апроч кода ІКАА, многія аэрапорты маюць код ІАТА — трохлітарны код, які прысвойваецца аэрапортам свету Міжнароднай асацыяцыяй паветранага транспарту (ІАТА). У кантынентальнай частцы ЗША і ў Канадзе коды аэрапортаў ІАТА — гэта коды аэрапортаў ІКАА без першай літары-прэфікса. У астатніх частках свету (уключаючы Аляску і Гавайскія астравы, які ўваходзяць у ЗША) гэта не так.

Невялікія аэрапорты (асабліва аэрапорты мясцовых паветраных ліній) могуць не мець ні кода ІКАА, ні кода ІАТА.

Прэфіксы[правіць | правіць зыходнік]

Прэфікс Краіна
AG Саламонавы Астравы
AN Науру
AY Папуа — Новая Гвінея
BG Грэнландыя
BI Ісландыя
C Канада
DA Алжыр
DB Бенін
DF Буркіна-Фасо
DG Гана
DI Кот-д'Івуар
DN Нігерыя
DR Нігер
DT Туніс
DX Тога
EB Бельгія
ED Германія (грамадзянскія)
EE Эстонія
EF Фінляндыя
EG Вялікабрытанія
EH Нідэрланды
EI Ірландыя
EK Данія
EL Люксембург
EN Нарвегія
EP Польшча
ES Швецыя
ET Германія (ваенныя)
EV Латвія
EY Літва
FA ПАР
FB Батсвана
FC Рэспубліка Конга
FD Свазіленд
FE Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка
FG Экватарыяльная Гвінея
FH Востраў Узнясення
FI Маўрыкій
FJ Брытанскія тэрыторыі ў Індыйскім акіяне
FK Камерун
FL Замбія
FM Каморскія Астравы, Рэспубліка Мадагаскар, Маёта, Рэюньён
FN Ангола
FO Габон
FP Сан-Тамэ і Прынсіпі
FQ Мазамбік
FS Сейшэлы
FT Чад
FV Зімбабвэ
FW Малаві
FX Лесота
FY Намібія
FZ Дэмакратычная Рэспубліка Конга
GA Малі
GB Гамбія
GC Канарскія астравы (Іспанія)
GE Сеўта і Мелілья (Іспанія)
GF Сьера-Леонэ
GG Гвінея-Бісау
GL Ліберыя
GM Марока
GO Сенегал
GQ Маўрытанія
GS Заходняя Сахара
GU Гвінея
GV Каба-Вердэ
HA Эфіопія
HB Бурундзі
HC Самалі
HD Джыбуці (таксама HF)
HE Егіпет
HF Джыбуці (таксама HD)
HH Эрытрэя
HK Кенія
HL Лівія
HR Руанда
HS Судан
HT Танзанія
HU Уганда
K ЗША (кантынентальная частка)
LA Албанія
LB Балгарыя
LC Кіпр
LD Харватыя
LE Іспанія
LF Францыя, уключаючы Сен-П'ер і Мікелон
LG Грэцыя
LH Венгрыя
LI Італія
LJ Славенія
LK Чэхія
LL Ізраіль
LM Мальта
LN Манака
LO Аўстрыя
LP Партугалія, уключаючы Азорскія астравы
LQ Боснія і Герцагавіна
LR Румынія
LS Швейцарыя
LT Турцыя
LU Малдова
LV Сектар Газа
LW Македонія
LX Гібралтар
LY Сербія, Чарнагорыя
LZ Славакія
MB Цёркс і Кайкас
MD Дамініканская Рэспубліка
MG Гватэмала
MH Гандурас
MK Ямайка
MM Мексіка
MN Нікарагуа
MP Панама
MR Коста-Рыка
MS Сальвадор
MT Гаіці
MU Куба
MW Кайманавы астравы
MY Багамы
MZ Беліз
NC Астравы Кука
NF Фіджы, Тонга
NG Кірыбаці (Астравы Гілберта), Тувалу
NI Ніуэ
NL Астравы Уоліс і Футуна
NS Самоа
NT Французская Палінезія
NV Вануату
NW Новая Каледонія
NZ Новая Зеландыя, Антарктыда
OA Афганістан
OB Бахрэйн
OE Саудаўская Аравія
OI Іран
OJ Іарданія і Заходні бераг ракі Іардан
OK Кувейт
OL Ліван
OM Аб'яднаныя Арабскія Эміраты
OO Аман
OP Пакістан
OR Ірак
OS Сірыя
OT Катар
OY Емен
PA Аляска
PB Востраў Бейкер
PC Кірыбаці (Canton Airfield, Астравы Фенікс)
PF Форт Юкан, Аляска
PG Гуам, Паўночныя Марыянскія астравы
PH Гаваі
PJ Атол Джонстан
PK Маршалавы Астравы
PL Кірыбаці (Астравы Лайн)
PM Мідуэй
PO Oliktok Long Range Radar Station, Аляска
PP Point Lay, Аляска
PT Федэратыўныя Штаты Мікранезіі, Палау
PW Атол Уэйк
RC Тайвань
RJ Японія (большая частка краіны)
RK Паўднёвая Карэя
RO Японія (Прэфектура Акінава і Ёран)
RP Філіпіны
SA Аргенціна
SB Бразілія (таксама SD, SN, SS і SW)
SC Чылі
SD Бразілія (таксама SB, SN, SS і SW)
SE Эквадор
SF Фалклендскія (Мальвінскія) астравы
SG Парагвай
SK Калумбія
SL Балівія
SM Сурынам
SN Бразілія (таксама SB, SD, SS і SW)
SO Французская Гвіяна
SP Перу
SS Бразілія (таксама SB, SD, SN і SW)
SU Уругвай
SV Венесуэла
SW Бразілія (таксама SB, SD, SN і SS)
SY Гаяна
TA Антыгуа і Барбуда
TB Барбадас
TD Дамініка
TF Гвадэлупа
TG Грэнада
TI Амерыканскія Віргінскія астравы
TJ Пуэрта-Рыка
TK Сент-Кітс і Невіс
TL Сент-Люсія
TN Банайрэ, Сінт-Эстаціўс і Саба, Аруба, Кюрасаа, Сінт-Маартэн
TQ Ангілья
TR Мантсерат
TT Трынідад і Табага
TU Брытанскія Віргінскія астравы
TV Сент-Вінсент і Грэнадзіны
TX Бермуды
U Расія (акрамя UA, UB, UD, UG, UK, UM і UT)
UA Казахстан, Кыргызстан
UB Азербайджан
UD Арменія
UG Грузія
UK Украіна
UM Беларусь
UT Таджыкістан, Туркменістан, Узбекістан
VA Індыя (таксама VE, VI і VO)
VC Шры Ланка
VD Камбоджа
VE Індыя (таксама VA, VI і VO)
VG Бангладэш
VH Ганконг
VI Індыя (таксама VA, VE і VO)
VL Лаос
VM Макаа
VN Непал
VO Індыя (таксама VA, VE і VI)
VQ Бутан
VR Мальдывы
VT Тайланд
VV В'етнам
VY М'янма
WA Інданезія (таксама WI, WQ і WR)
WB Малайзія (таксама WM), Бруней
WI Інданезія (таксама WA, WQ і WR)
WM Малайзія (таксама WB)
WP Усходні Тымор
WQ Інданезія (таксама WA, WI і WR)
WR Інданезія (таксама WA, WI і WQ)
WS Сінгапур
Y Аўстралія
Z Кітай (акрамя ZK і ZM)
ZK Паўночная Карэя
ZM Манголія

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]