Лулу і Брыгз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лулу і БрыгзM:
англ.: Dog
Жанр кінакамедыя, роўд-муві[d] і камедыйная драма[d]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Metro-Goldwyn-Mayer і FilmNation Entertainment[d]
Працягласць 101 хв.
Бюджэт 15 000 000 $
Зборы 84 774 243 $[3] і 61 778 069 $[3]
Краіна
Мова англійская
Год 18 лютага 2022[1], 19 мая 2022, 17 лютага 2022[2] і 24 лютага 2022
IMDb ID 11252248
Афіцыйны сайт

«Лулу і Брыгз» (укр.: «Dog») — амерыканскі фільм жанру — роўд-муві. Прэм’ера фільма ў ЗША адбылася 18 лютага 2022 года. Гэта гісторыя пра сумеснае падарожжа чалавека і сабакі, якія праходзяць праз прыгоды і пачынаюць сябраваць. І гэтае сяброўства змяняе ўсё.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Герой Татума — Джэксан Брыгз — былы вайсковец. Праз траўму галавы Брыгз не мае дазволу служыць у арміі, але ж ён спадзяецца туды вярнуцца — трэба толькі, каб за яго закінулі слоўца. Гэтую задачу Брыгзу дапамогуць вырашыць, калі ён выканае заданне, то-бок даставіць Лулу на пахаванне ў Арызону.

І Лулу, і Брыгз маюць сваё цяжкае мінулае, і праз гэта не могуць давяраць навакольным і ўсяму свету. Сумеснае падарожжа дапамагае ім змяніцца да лепшага.

З аднаго боку, у стужцы хапае момантаў, што дэманструюць: і Лулу, і Брыгз усё яшчэ не пазбавіліся свайго посттраўматычнага расстройства. Напрыклад, сабака неяк бачыць чалавека ў мусульманскім адзенні і адразу нападае на яго, бо гэта тое, чаму аўчарку вучылі. Тым часам Брыгз хваліцца, колькі чалавек ён паспеў забіць, і не надта аналізуе, што гэта значыць.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Лулу — бельгійская аўчарка (яе граюць тры розныя і сапраўды таленавітыя сабакі). Гэта былы армейскі пёс, істота, якую вучылі пераследаваць і забіваць людзей. Ён удзельнічаў у сапраўдных баях у Іраку і Афганістане. Лулу пакутуе ад наступстваў посттраўматычнага сіндрому, паводзіць сябе нестабільна і часам дэманструе лютасць.

Сабаку трэба даставіць на пахаванне былога ваеннага афіцэра, які некалі трэніраваў Лулу. Шлях няблізкі — са штата Вашынгтон у Арызону, каля тысячы кіламетраў. І ў гэтым падарожжы сабаку будзе суправаджаць чалавек, бадай, з не менш складанай гісторыяй[4]

Зноскі