Луні (род птушак)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Луні (род птушак)

Лунь поплаўны (Circus pygargus)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Circus Lacepede, 1799

Віды
Гл. тэкст

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  175429
NCBI  8963
EOL  45511396
FW  146037

Луні (Circus) — род драпежных птушак падсямейства луневых з сямейства ястрабіных.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня 41-60 см. Доўгія крылы і хвост прыстасаваныя для павольнага бясшумнага палёту нізка над зямлёй, падчас якога луні выглядваюць грызуноў, птушанят, яшчарак, жаб і іншую здабычу. Ногі доўгія, што палягчае схопліванне здабычы ў траве. На баках галавы падабенства тваравага дыска, характэрнага для соў. Жывуць на адкрытых прасторах.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджаныя шырока, акрамя палярных абласцей.

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Род ўключае ў сябе 16 сучасных відаў і некалькі вымерлых:

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]