Луркамор’е
Луркамор'е (руск.: Луркоморье) | |
![]() | |
URL: | lurkmore.to |
---|---|
Тып сайта: | Вікі-энцыклапедыя інтэрнэт-мемаў і фальклору |
Рэгістрацыя: | неабавязковая |
Мова(ы): | Руская |
Размяшчэнне сервера: |
![]() |
Уладальнік: | Дзмітрый Хомак |
Аўтар: | Oal, Drdaeman і zoi |
Пачатак працы: | 30 ліпеня 2007 |
Цяперашні стан: | працуе |
Lurkmore.to ці Луркамор'е (руск.: Луркоморье) — анлайн-энцыклапедыя, пабудаваная на рухавіку MediaWiki; з'яўляецца аналагам англійскамоўнай гэгапедыі (гумарыстычнай энцыклапедыі) lurkmore.com. Пазіцыянуе сябе як «энцыклапедыя мемаў, фальклору і Усяго Іншага». Праект быў заснаваны пасля канфлікту паміж адміністрацыяй рускай Вікіпедыі і некалькімі яе ўдзельнікамі.
Паходжанне выразу Луркамор'е[правіць | правіць зыходнік]
Луркамор'е (руск.: луркoморье) гэта слова, што ўтварылася шляхам спалучэння англійскага жаргоннага выразу lurk moar і рускага слова (руск.: лукоморье). Само словазлучэнне «lurk more» тлумачыцца так: «У большасці сеткавых супольнасцяў вітаюцца "маўклівыя навічкі", якія спачатку, не выяўляючы сябе, чытаюць паведамленні і толькі праз нейкі час, паабвыкнуўшы, пачынаюць пісаць».
Тэматыка і стыль[правіць | правіць зыходнік]
Праект першапачаткова пазіцыянаваў сябе як энцыклапедыя інтэрнэт - мемаў, але па меры развіцця яго артыкулы сталі ахопліваць значна больш шырокае кола тэм: інтэрнэт і інфармацыйныя тэхналогіі, камп'ютарныя гульні, побыт, палітыку, гісторыю, культуру, грамадскае жыццё і многае іншае.
Луркамор'е характарызуецца своеасаблівым стылем артыкулаў, адметным агульнай нефармальнасцю, паўжартаўлівым і саркастычным характарам, вольным ужываннем нецэнзурнай лексікі, бесцырымоннасцю выказванняў, а таксама рэзкай крытыкай недахопаў разгляданых з'яў.
Адметнай рысай артыкулаў таксама з'яўляецца спецыфічны слэнг — «луркамоўе» (луркояз) , які складаецца з сеткавага жаргону, асобных слоў з ужытку падонкаў і кашчанітаў, а таксама ўласных неалагізмаў.
![]() |
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |