Перайсці да зместу

Луіс Барсела

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Луіс Барсела
Дата нараджэння 31 жніўня 1896(1896-08-31)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 сакавіка 1939(1939-03-15) (42 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць Другая Іспанская Рэспубліка[d]
Род войскаў Народная армія Іспанскай Рэспублікі
Званне генерал
Бітвы/войны

Луіс Барсела Хавер (ісп.: Luis Barceló Jover; 31 жніўня 189615 сакавіка 1939) — палкоўнік Народнай арміі Іспанскай Рэспублікі, удзельнік Рыфскай вайны і грамадзянскай вайны ў Іспаніі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ваенную кар’еру Барсела пачаў у пяхоце. Прымаў удзел у Рыфскай вайне[1].

Стаў членам масонскай ложы[2]. У асяроддзі масонства быў вядомы пад псеўданімам «Піфагор». Да 1934 года Барсела быў рэгіянальным намеснікам вялікага магістра Марока[1].

У гады Другой рэспублікі ён далучыўся да Антыфашысцкага рэспубліканскага ваеннага саюза[3][4] і партыі Рэспубліканская левая[5].

У 1936 годзе заняў пасады памочніка прэзідэнта ўрада Сант’яга Касарэса Кірогі па ваенных справах і памочніка ваеннага міністра[6].

У пачатковы перыяд грамадзянскаай вайны Барсела прымаў удзел у разгроме паўстанцкіх атрадаў у Мадрыдзе[7]. Затым ён уключаны ў ваенны трыбунал, выносіў прысуды удзельнікам паўстання ў казармах Мантаньі[8]. Пасля Луіс Барсела разам з Хуліа Мангада займаўся наборам байцоў у апалчэнні[9]. У гэты ж час стаў членам Камуністычнай партыі[10].

У жніўні 1936 года прызначаны начальнікам Галоўнай інспекцыі апалчэння[11][10] (потым перайменаваная ў Ваеннае камандаванне апалчэння)[10]. У наступным Барсела ўдзельнічаў у аблозе таледскага Алькасара[12], падчас чаго быў паранены[13].

З кастрычніка кіраваў калонай «Лібертад»[14], удзельнічаючы ў абароне Мадрыда, у прыватнасці, у баях ля Каса дэ Кампа і на Карунскай дарозе[15]. У апошнім выпадкі, узначаліўшы 35-ю змешаную брыгаду, быў сур’ёзна паранены[16].

У маі 1937 годзе Барсела прыняў камандаванне 2-й дывізіяй[17]. Камандаваў гэтай часцю ў ходзе наступленні на Сеговію[18]. У красавіку 1938 года ён быў прызначаны камандзірам I армейскага корпуса[19].

Калі 5 сакавіка 1939 года адбылося паўстанне палкоўніка Касада, Барсела першапачаткова захоўваў нейтральную пазіцыю[20][21]. Нарэшце, 7 сакавіка ён вырашыў дзейнічаць і выступіў супраць змоўшчыкаў[22].

Аднак мяцежны Савет нацыянальнай абароны здолеў захапіць уладу. Барсела быў арыштаваны[23] і прысуджаны да смяротнага пакарання[24], пасля чаго расстраляны[25][26].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б de Paz Sánchez 2004, p. 66.
  2. Ferrer Benimeli 1989, p. 1092.
  3. Alpert 1989, p. 361.
  4. Martínez Bande 2007, p. 135.
  5. Bolloten 1991, pp. 269, 826n.
  6. Bolloten 1991, p. 826n.
  7. Romero Salvadó 2013, p. 72.
  8. Thomas 2001, pp. 236–237.
  9. Reig Tapia 1990, p. 80.
  10. а б в Alpert 2013, p. 34.
  11. Ferrer Benimeli 1989, p. 1098.
  12. Thomas 2001, p. 398.
  13. Rojas 1996, p. 80.
  14. Martínez Bande 1982, p. 246.
  15. Thomas 2001, pp. 474–478.
  16. Alcofar Nassaes 1973, p. 317.
  17. Engel 1999, p. 198.
  18. Thomas 2001, p. 668.
  19. Engel 1999, p. 181.
  20. de Paz Sánchez 2004, p. 37.
  21. Graham 2002, p. 408.
  22. Thomas 1976, p. 973.
  23. Archivo Histórico Nacional, Causa General, 1564, expediente 3.
  24. Thomas 1976, p. 975.
  25. Ruiz-Manjón 1990, p. 666.
  26. Montoliú 2000, p. 342.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ruiz-Manjón, Octavio (1990). Historia general de España y América. La Segunda República y la Guerra 17 (2ª edición). Madrid: Ediciones Rialp. ISBN 84-321-2115-0.
  • Martínez Bande (2007). Los años críticos: República, conspiración, revolución y alzamiento. Madrid: Encuentro. ISBN 84-306-0487-1.
  • de Paz Sánchez, Manuel (2004). Militares masones de España: diccionario biográfico del siglo XX. UNED Alzira-Valencia.
  • Thomas, Hugh (1976). Historia de la Guerra Civil Española. Barcelona: Círculo de Lectores. ISBN 9788497598323.
  • Thomas, Hugh (2001). The Spanish Civil War. Londres: Penguin Books. ISBN 978-0-14-101161-5.
  • Engel, Carlos (1999). Historia de las Brigadas Mixtas del Ejército Popular de la República. Madrid: Almena. ISBN 84-922644-7-0.
  • Alpert, Michael (1989). El Ejército republicano en la guerra civil. Siglo XXI Editores.
  • Ferrer Benimeli, José Antonio (1989). Masonería, política y sociedad II. Centro de Estudios Históricos de la Masonería Española.
  • Bolloten, Burnett (1991). The Spanish Civil War: Revolution and Counterrevolution. University of North Carolina Press.
  • Romero Salvadó, Francisco J. (2013). Historical Dictionary of the Spanish Civil War. Scarecrow Press. ISBN 978-0-8108-8009-2
  • Alpert, Michael (2013-02-28). The Republican Army in the Spanish Civil War, 1936–1939. Cambridge University Press. ISBN 978-1-107-32857-0. Праверана 2015-07-15.
  • Reig Tapia, Alberto (1990). Violencia y terror. Madrid: Akal. ISBN 84-7600-693-4.
  • Martínez Bande, José Manuel (1982). La marcha sobre Madrid. Madrid: San Martín.
  • Rojas, Carlos (1996). Momentos estelares de la guerra de España. Barcelona: Plaza y Janés.
  • Alcofar Nassaes, José Luis (1973). «Spansky». Los extranjeros que lucharon en la guerra civil española. DOPESA.
  • Graham, Helen (2002). The Spanish Republic at War 1936-1939. Cambridge University Press.
  • Montoliú, Pedro (2000). Madrid en la guerra civil. La historia I. Madrid: Sílex.