Лэнгстанскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лэнгстанскі ўніверсітэт
англ.: Langston University
Арыгінальная назва англ.: Langston University
Заснаваны 1897
Студэнты 2 038[1]
Размяшчэнне Лэнгстан, Аклахома, ЗША
Сайт langston.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лэнгстанскі ўніверсітэт (англ.: Langston University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Лэнгстан у штаце Аклахома.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Гэта адзіны ў штаце Аклахома гістарычна "чорны" ўніверсітэт (пераважную большасць студэнтаў якога традыцыйна складаюць афраамерыканцы) і самы заходні гістарычна "чорны" ўніверсітэт у Злучаных Штатах.

Вучэльня была заснавана ў 1897 годзе і была вядомая як Аклахомскі сельскагаспадарча-педагагічны ўніверсітэт для каляровых людзей. Універсітэт быў створаны на патрабаванне другога Закона Морыла ў 1890 годзе. Закон патрабаваў ад штатаў альбо прымаць афраамерыканцаў у наяўныя ВНУ, альбо ствараць для іх альтэрнатыўныя ВНУ.

Універсітэт быў перайменаваны ў Лэнгстанскі ўніверсітэт ў 1941 годзе ў гонар Джона Мерсера Лэнгстана (1829—1897), піянера грамадзянскіх правоў, першага афраамерыканскага члена Кангрэса ЗША ад штата Вірджынія, заснавальніка юрыдычнага факультэта Говардаўскага ўніверсітэта і генеральнага консула ЗША на Гаіці.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]