Любоў Саламонаўна Фрыд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Любоў Саламонаўна Фрыд
Род дзейнасці настаўніца
Дата нараджэння 1892
Месца нараджэння
Дата смерці 1991
Месца смерці
Грамадзянства
Месца працы

Любоў Саламонаўна Фрыд (1892, Пухавічы — 1991, Масква) — педагог, даследнік творчасці Крупскай.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла гімназію.

З 1920 год — інспектар, загадчыца сектарам Маскоўскага абласнога аддзела народнай адукацыі. З 1930 года працавала на кафедры палітасветработы Акадэміі камуністычнага выхавання Наркамасветы РСФСР.

З 1938 года жыла і працавала ў Ленінградзе; загадвала кафедрай палітасветработы Камуністычнага палітыка-асветнага інстытута імя Крупскай. З ліпеня 1941 года, з ператварэннем Камуністычнага палітыка-асветнага інстытута ў Бібліятэчны інстытут, прызначана яго дырэктарам (па люты 1942).

У 1942—1945 гадах дырэктар Разанскага педагагічнага інстытута.

У 1944—1951 гадах кіравала кафедрай педагогікі і псіхалогіі Маскоўскага інстытута культуры.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1920-я гады вядомасць набылі ўкладзеныя педагогам апавяданні да буквара «Наша сіла — наша ніва» — «Раней і зараз» (зборнік пабачыў свет у выдавецтве «Долой неграмотность» у 1926 годзе). У суаўтарстве з іншымі калегамі Любоў Фрыд уклала і метадычныя рэкамендацыі «Як навучаць грамаце па буквару „Наша сіла — наша ніва“» (1926), а таксама — «Праграму для школ малаграматных і агульнаадукацыйных гурткоў» (1924; другое выданне — 1925).

Аўтар кніг, брашур, манаграфічных даследаванняў «Нарысы па гісторыі развіцця палітыка-асветніцкай работы ў РСФСР: 1917—1929» (1941), «Асноўныя прынцыпы культурна-асветніцкай работы ў СССР» (1954), «Культурна-асветніцкая работа ў Расіі ў гады рэвалюцыі 1905—1907 гг.» (1956), «Пытанні культурна-асветніцкай работы ў Зборы педагагічных твораў Н. К. Крупскай» (1962) і інш[1].

Аўтар звыш 20 навуковых прац.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Рязанская энциклопедия. — Т. 3. — С. 499—500.