Ігуменскі павет
Ігуменскі павет | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна |
![]() |
||
Уваходзіць у | Мінская губерня | ||
Адміністрацыйны цэнтр | Ігумен | ||
Дата ўтварэння | 1793 | ||
Дата скасавання | 1924 | ||
Насельніцтва | 234 792 (1 897) | ||
Плошча | 9 434,03 км² | ||
![]() |
Ігуменскі павет (руск.: Игуменский уезд) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Мінскай губерні Расійскай імперыі у 1793—1924 гадах. Адміністрацыйны цэнтр — Ігумен (зараз — горад Чэрвень). На сёнешні час яго тэрыторыя займаюць землі сучасных Чэрвеньскага, Пухавіцкага, Бярэзінскага, Уздзенскага, часткі Смалявіцкага раёнаў Мінскай вобласці.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]
Ігуменскі павет у складзе Мінскай губэрні Расійскай імперыі быў утвораны ў 1793 годзе пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай. З 1795 па 1796 належаў да Мінскага намесніцтва.
Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]
У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.
У 1921 Мінская губэрня была скасаваная і павет перайшоў у прамое падпарадкаванне БССР. У 1923 пераназваны ў Чэрвенскі павет.
У 1924 годзе павет быў скасаваны.
Воласці[правіць | правіць зыходнік]
У 1913 годзе ў павеце было 23 воласці:
- Амельнянская (Амяльнянская)
- Белічанская
- Брадзецкая
- Верхменская
- Грэбенская
- Даўжанская
- Дудзіцкая
- Дукорская
- Кліноцкая
- Магільнянская
- Навасёлкаўская
- Пагарэльская
- Пагосцкая
- Пукаўская
- Пярэжырская
- Слабода-Пырашаўская (цэнтар — с. Пырашава)
- Смілавіцкая
- Уздзенская
- Цітвянская
- Пухавіцкая
- Шацкая
- Юравіцкая (Хутарская)
- Якшыцкая
Вядомыя ўраджэнцы[правіць | правіць зыходнік]
- Сцяпан Філімонавіч Аляшкевіч
- Уладзімір Вікенцьевіч Бабук
- Сымон Баранавых
- Міхал Богуш-Шышка
- Антон Тадэвушавіч Ваньковіч
- Тодар Вернікоўскі
- Апалінарый Гіляравіч Гараўскі
- Іпаліт Гіляравіч Гараўскі
- Аляксандр Карлавіч Ельскі
- Міхал Ельскі
- Аляксандр Здановіч
- Канстанцін Міхайлавіч Ельскі
- Якуб Ермаловіч
- Станіслаў Манюшка
- Давід Сарноў
- Хаім Саламонавіч Суцін
- Янка Туміловіч
- Мошэ Файнштэйн
- Казімір Гаўрылавіч Чарноўскі
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
Дэмаграфічныя дадзеныя[правіць | правіць зыходнік]

- у 1795 г. — 54 195 чал., 27630 муж. і 26 565 жан. (Ігуменская акруга, па афіцыйных звестак, паводле матэрыялаў рэвізіі, або так званага падушнага перапісу)
- 1858 г. — 105 183 чал.
- 1897 г. — 234 792 чал.
Рэлігія[правіць | правіць зыходнік]
Найменьне канфэсіі |
1851 | 1891 | 1896 | 1897 |
---|---|---|---|---|
Праваслаўная | 82902 | 134388 | 162510 | 178669 |
Стараверы | - | 900 | 1103 | 1583 |
Каталіцкі | 13658 | 28246 | 28693 | 24443 |
Пратçтанты | 14 | 55 | 87 | 354 |
Іудзеі | 7721 | 30855 | 32333 | 28920 |
Масульмані | 482 | 1099 | 1082 | 818 |
Агулам | 104777 | 195543 | 225808 | 234787 |
Вядомыя жыхары[правіць | правіць зыходнік]
- граф Ян Тадэвушавіч Завіша (1822—1887)
- княгіня Марыя Магдалена Радзівіл (1861—1945)
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
- Алесь Карлюкевіч. Ігуменскі павет (Падарожжа па родным краі). — Мн., Беларусь, 2020. С. 199. ISBN 978-985-01-1337-5