Людвік Тадэвуш Замбжыцкі
Выгляд
| Людвік Тадэвуш Замбжыцкі | |
|---|---|
| Нараджэнне |
1803 |
| Смерць | 2 чэрвеня 1834 |
| Месца пахавання | |
| Род | Замбжыцкія[d] |
| Бацька | Ануфрый Замбжыцкі[d] |
| Маці | Гэлена з Барташэвічаў[d] |
| Жонка | Разалія з Гарэцкіх[d] |
| Узнагароды | |
Людвік Тадэвуш Замбжыцкі (1803, Браслаўскі павет — 24 чэрвеня 1834) — адзін з кіраўнікоў паўстання 1830-31.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Стрыечны брат па маці мастака В. Ваньковіча. Са студз. 1831 у складзе Віленскага цэнтральнага паўстанцкага камітэта, камандаваў атрадам, паранены ў баі каля Аўсянікаў. Уступіў у корпус ген. Г. Дэмбінскага. Адзначаны залатым крыжам «Віртуці Мілітары». 9 жніўня 1831 абраны паслом на Варшаўскі сейм ад Браслаўскага пав. Адзін з заснавальнікаў Камітэта рускіх зямель. У ліст. 1831 эмігрыраваў у Францыю, дзе стаў адным з заснавальнікаў Таварыства літоўскіх і рускіх зямель, Літоўскага ваеннага камітэта; член Польскага нацыянальнага камітэта. Вучыўся ў школе ген. штаба.