Людміла Валер’еўна Шмат

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Людміла Валер’еўна Шмат
Нараджэнне 3 чэрвеня 1976(1976-06-03) (45 гадоў)
Адукацыя

Людміла Валер'еўна Шмат (нар. 3 чэрвеня 1976, Пінск) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па эканоміцы, бюджэце і фінансах. Выбрана членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання ад Брэсцкай вобласці (вылучана ад г. Пінска).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці педагогіка і псіхалогія; Пінскі дзяржаўны вышэйшы банкаўскі каледж Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці фінансы і крэдыт.

Працавала выхавацельніцай дзіцячага садка № 11 аддзела адукацыі Пінскага гарадскога выканаўчага камітэта, табельшчыкам, эканамістам па планаванні, начальнікам бюро планавання камвольнай фабрыкі адкрытага акцыянернага таварыства «Палессе», г. Пінск, начальнікам планава-эканамічнага аддзела прадзільнай фабрыкі адкрытага акцыянернага таварыства "Пінскае прамыслова-гандлёвае аб'яднанне «Палессе» Брэсцкай вобласці.

Намеснік генеральнага дырэктара па ідэалогіі і сацыяльных пытаннях адкрытага акцыянернага таварыства "Пінскае прамыслова-гандлёвае аб'яднанне «Палессе» Брэсцкай вобласці.