Расліна вышынёй 30-90 см. Сцябло пераважна галінастае і прамое.
Ніжняе лісце няроўна-рамбічнае, шырока клінаватае і пераважна дзідападобнае з коса ўверх накіраванымі вушкамі. Сцябловае лісце — чаргавальнае, суцэльнае або зубчастае, аднакаляровае без налёту, пераважна зялёнае.
↑Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
↑У многіх класіфікацыяў Лебядовыя разглядаюцца як самастойнае сямейства. Сістэмы класіфікацыі APG, заснаваныя на малекулярным аналізе ДНК, уключаюць яго ў склад сямейства Аксамітнікавыя.
↑Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 21. — 160 с. — 2 350 экз.