Лявона Паповіч
Лявона Паповіч | ||
Грамадзянства | ||
Дата нараджэння | 13 лістапада 1997 (26 гадоў) | |
Месца нараджэння | ||
Кар'ера | ||
---|---|---|
Клуб | SK Rijeka | |
Лявона Паповіч (харв.: Leona Popović; нар. 13 лістапада 1997, Рыека, Харватыя) — харвацкая гарналыжніца, удзельніца зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 і 2022 года. Чэмпіёнка Харватыі ў слаламе (2022, 2023) і гіганцкім слаламе (2023).
Біяграфія і спартыўная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Паповіч упершыню прыняла ўдзел у гонцы пад эгідай FIS у студзені 2014 года. У студзені 2015 года дэбютавала на этапе Кубка свету ў слаламе, які адбыўся ў Заграбе. Праз некалькі тыдняў яна атрымала перамогу ў слаламе на еўрапейскім зімовым юнацкім алімпійскім фестывалі ў Мальбуне.
На сваім першым чэмпіянаце свету ў Каларада яна заняла 27-е месца ў слаламе[1]. Свае першыя ачкі на Кубку свету Паповіч зарабіла ў лютым 2017 года ў камбінацыі на трасе ў Кран-Мантана, дзе заняла 18-е месца. Менш паспяховым дя яе стаў Чэмпіянат свету ў Санкт-Морыцы. Яна змагла кваліфікавацца толькі ў камандным заліку, ва ўсіх астатніх спаборніцтвах выбыла з барацьбы на ранніх стадыях. На чэмпіянаце свету сярод юніёраў у Давосе Лявона Паповіч заняла 7-е месца ў гіганцкім слаламе, у слаламе ж яна сышла з дыстанцыі.
У 2018 годзе харватка прыняла ўдзел у зімовых Алімпійскіх гульнях у Паўднёвай Карэі. На трасе гіганцкага слалама яна сышла з дыстанцыі ўжо ў першым спуску.
У сезоне 2021-22 гадоў Паповіч стабільна набірала ачкі ў залікоўцы Кубка свету. На зімовых Алімпійскіх гульнях у Пекіне яна заняла 23-е месца ў слаламе.
На працягу сезона Кубка свету 2022-23 гадоў у яе атрымалася значна палепшыць свае вынікі, восем разоў яна ўваходзіла ў дзясятку лепшых. 18 сакавіка 2023 года ў яе атрымался ўпершыню падняцца на подыум — яна заняла другое месца ў слаламе ў фінале Кубка свету ў Сольдэу. У лістападзе 2023 года на этапе Кубка свету ў Фінляндыі яна другі раз у кар’еры заняла другое месца ў слаламе.
Выступленні на найбуйнейшых спаборніцтвах
[правіць | правіць зыходнік]Зімовыя Алімпійскія Гульні
[правіць | правіць зыходнік]Алімпійскія Гульні | Хуткасны спуск |
Супергігант | Гіганцкі слалам |
Слалам | Камбінацыя | Каманда |
---|---|---|---|---|---|---|
2018 Пхёнчхан | — | — | DNF1 | — | — | — |
2022 Пекін | — | — | — | 23 | — | — |
Чэмпіянаты свету
[правіць | правіць зыходнік]Чэмпіянат свету | Хуткасны спуск |
Супергігант | Гіганцкі слалам |
Слалам | Камбінацыя | Каманда | Парал. гіганцкі слалам |
---|---|---|---|---|---|---|---|
2015 Бівер-Крык | 36 | 30 | 37 | 27 | DNF1 | — | — |
2017 Санкт-Морыц | — | DNF | DNF2 | DNF1 | DNF2 | — | — |
2021 Корціна-д’Ампеца | — | — | 25 | 21 | — | — | — |
2023 Мерыбель | — | — | — | 17 | — | — | — |
Зноскі
- ↑ POPOVIC Leona - Athlete Information . www.fis-ski.com. Праверана 13 лістапада 2023.