Лідзія Аляксееўна Манакова
Выгляд
Лідзія Аляксееўна Манакова | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 ліпеня 1942 (82 гады) |
Месца нараджэння |
|
Адукацыя | |
Прафесія | тэатральны рэжысёр, тэатральны педагог |
Тэатр | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Лідзія Аляксееўна Манакова (нар. 8 ліпеня 1942, с. Макарава, Макараўскі раён, Саратаўская вобласць, РСФСР) — беларускі тэатральны рэжысёр, педагог. Дацэнт (1993). Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (1999).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла ў 1968 годзе Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасці «Рэжысура драмы». У 1968—1973 гадах — рэжысёр, у 1987—1990 гадах — галоўны рэжысёр Гомельскага абласнога драматычнага тэатра, у 1973—1987 гадах і з 1990 года — на кафедры майстэрства акцёра тэатральнага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, загадчыца кафедры.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя інтарэсы: мастацтвазнаўства; тэатразнаўства; псіхалогія творчасці; тэатральная педагогіка; педагогіка вышэйшай школы.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- «Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь» (1999),
- прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1998),
- ганаровы знак Беларускага прафсаюза працаўнікоў культуры (2005),
- дыплом і прыз Міжнароднага тэатральнага фестывалю «Белая Вежа — 2009».
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Катэгорыі:
- Нарадзіліся 8 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1942 годзе
- Нарадзіліся ў Саратаўскай вобласці
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Постаці Гомельскага абласнога драматычнага тэатра
- Выкладчыкі тэатральнага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў
- Лаўрэаты Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Тэатральныя рэжысёры Беларусі
- Тэатральныя рэжысёры XX стагоддзя
- Тэатральныя педагогі Беларусі
- Тэатральныя педагогі XX стагоддзя