Лідыя Карсакуўна
Лідыя Карсакуўна | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 17 студзеня 1934[1][2][3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 жніўня 2013[4][1][…] (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Муж | Казімеж Брусікевіч[d] |
Дзеці | Люцына Брусікевіч[d] |
Прафесія | тэатральная актрыса, кінаактрыса |
Узнагароды | |
IMDb | nm0466671 |
![]() |
Лідыя Карсакуўна (польск.: Lidia Korsakówna, нар. 17 студзеня 1934, Баранавічы — 6 жніўня 2013, Канстанцін-Язёрна) — польская актрыса.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Яе бацька Канстанцін быў польскім князем, маці Марыя — рускаю. Напярэдадні Другой сусветнай вайны бацькі жылі ў Харкаве. У 5 год Лідыя пабачыла савецкую камэдыю «Цырк» з Любоўю Арловай і пастанавіла стаць актрысай. Яна наведвала балетную школу, вучылася граць на фартэп’яна, падлеткам уцякла з дома, каб патрапіць у опэру.
Пасля вайны з бацькамі жыла ў Валбжыху ў Польшчы.
Славу Карсакуўне прынёс фільм «Прыгоды ў Марыенштадце» (1954), дзе яна згуляла ролю Ганкі Ручаюўны, вясковай дзяўчыны якая прыехала з музычным ансамблям выступаць у адноўленую Варшаву і закахалася.
У 1950 гадах выступала ў Дзяржаўным ансамблі песні і танца «Мазоўша». У 1953—1954 гадах працавала ў Тэатры сатырыкаў ў Катавіцах, з 1955 года звязаная з трупай Тэатру Сырэна ў Варшаве. У 1987 годзе на пенсіі. 16 чэрвеня 2011 года Рада Варшавы надала актрысе званне Ганаровай грамадзянкі Варшавы[5].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 10 студзеня 2016.
- ↑ 2,0 2,1 Lidia Korsakówna // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ Lidia Korsak-Brusikiewicz // e-teatr.pl — 2004.
- ↑ Zmarła aktorka Lidia Korsakówna
- ↑ Памёрла вядомая польская артыстка з Баранавічаў