Мазавецкае ваяводства
Мазавецкае ваяводства | |||||
---|---|---|---|---|---|
польск.: Województwo mazowieckie | |||||
|
|||||
Краіна | Польшча | ||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | Варшава | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Радам, Плоцк, Седльцэ | ||||
Дата ўтварэння | 1 студзеня 1999 | ||||
Насельніцтва (2013) |
5 301 760 (1-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 149 чал./км² | ||||
Плошча |
35 558 км² (1-е месца) |
||||
Код ISO 3166-2 | PL-14 | ||||
Код аўтам. нумароў | W | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мазавецкае ваяводства (польск.: województwo mazowieckie) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтральнай частцы Польшчы. Адміністрацыйны цэнтр і буйнейшы горад — Варшава. Плошча — 35 тыс. км², насельніцтва — 5 301 760 жыхароў (2013 год)[1].
Утворана 1 студзеня 1999 года ў выніку адміністрацыйнай рэформы.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размешчана на Мазавецкай нізіне, у межах якой вылучаецца Варшаўская катлавіна. Рэльеф нізінны з участкамі марэнных раўнін і шырокімі далінамі. Карысныя выкапні: будаўнічыя матэрыялы (гліны, пяскі, жвір, мел).
Клімат умерана-кантынентальны. Сярэднія тэмпературы студзеня — ад -4°C да -2.5°C, ліпеня — 18.5°C, ападкаў 470—600 мм за год.
Галоўныя рэкі: Вісла, Буг, Нараў, возера Зягжынскае. Глебы пераважна падзолістыя, балотныя, бурыя. Лясы займаюць 21% тэрыторыі.
Прамысловасць
[правіць | правіць зыходнік]Гаспадарка прамыслова-аграрнага тыпу. Развіты машынабудаванне і металаапрацоўка (аўтамабіле- і трактарабудаванне, электратэхнічная, электронная прамысловасць), нафтахімічная і хімічная, харчовая, лёгкая прамысловасць.
Асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Міхал Клеафас Агінскі (1765, Гузаў — 1833) — кампазітар.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).