Лікавая прамая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лікавая прамая

Лікавая прамая, лікавая вось, лікавая простаяпрамая, на якой адлюстраваны рэчаісныя (сапраўдныя) лікі. Кожны такі лік адлюстроўваецца пунктам на лікавай прамой і тым самым устанаўліваецца ўзаемна адназначная адпаведнасць паміж мноствам рэчаісных (сапраўдных) лікаў і мноствам пунктаў на прамой.

На прамой выбіраюць пункт 0 (пачатак адліку) і з правага боку ад яго — адзінкавы пункт, адрэзак паміж імі называюць маштабным (адзінкавым) адрэзкам. Яго даўжыня прымаецца за адзінку вымярэння даўжынь усіх адрэзкаў лікавай прамой. Напрамак ад 0 да 1 лічыцца дадатным, ад -1 да 0 — адмоўным. Дадатны сапраўдны лік а адлюстроўваецца адрэзкам, узятым у дадатным напрамку, даўжыня якога роўная пэўнай колькасці адзінкавых адрэзкаў.

Калі пункт A з'яўляецца адлюстраваннем ліку a, то лік a называецца дэкартавай каардынатай (ці каардынатай) пункта A.