Перайсці да зместу

Ліл Уэйн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ліл Уэйн
Асноўная інфармацыя
Імя пры нараджэнні англ.: Dwayne Michael Carter Jr.[2][3][…]
Дата нараджэння 27 верасня 1982(1982-09-27)[1] (43 гады)
Месца нараджэння
Краіна
Жонка Toya Johnson[d]
Дзеці Reginae Carter[d]
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі рэпер, спявак, аўтар песень, music executive, прадпрымальнік, музычны прадзюсар, акцёр, скейтбардыст, кінаакцёр, hype man, кампазітар, музыкант
Гады актыўнасці з 1991
Жанры Dirty South, bounce music[d], гангста-рэп, trap music[d], поп-рэп[d], Dirty South[d] і хардкор-хіп-хоп
Псеўданімы Baby D, Shrimp Daddy, Birdman Jr., (Lil) Tunechi, Weezy, Weezy F. Baby і President Carter
Лэйблы Universal Records[d], Young Money Entertainment[d], Republic Records[d] і Cash Money Records[d][5]
Грамадская дзейнасць
Член у
Аўтограф Аўтограф
Лагатып Выява лагатыпа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
thacarterv.com (англ.)
lilwayneofficial.com (англ.)

Дуэйн Майкл Картэр-малодшы (англ.: Dwayne Michael Carter, Jr.), больш вядомы як Ліл Уэйн (англ.: Lil Wayne, нар. 27 верасня 1982, Новы Арлеан) — амерыканскі хіп-хоп-выканаўца з Луізіяны. Ключавая фігура Dirty South, адзін з самых прадаваных хіп-хоп-артыстаў у гісторыі.

Ва ўзросце 9 гадоў далучыўся да лэйблу Cash Money. У 1996 годзе ўступіў ў паўднёвы хіп-хоп калектыў Hot Boys, а ў наступным годзе гурт выпусціў свой дэбютны студыйны альбом Get It How U Live!. Разам з іншымі вядомымі артыстамі Cash Money Уэйн стварыў новы лэйбл — Young Money, у якім ён заняў пасаду CEO.

Дэбютны студыйны альбом артыста пад назвай Tha Block Is Hot пасля стаў плацінавым, а наступныя два — Lights Out і 500 Degreez — залатымі. Шырокую вядомасць атрымаў пасля выхаду свайго чацвёртага студыйнага альбома, Tha Carter, які уключаў сінгл Go D.J. Услед за гэтым ён выпусціў Tha Carter II, а таксама некалькі мікстэйпаў. Кульмінацыйным момантам у творчасці артыста стаў шосты студыйны альбом, Tha Carter III, які ў першы тыдзень продажаў скупілі больш за 1 млн лічбавых копій, а на 51-й цырымоніі «Грэмі» альбом перамог у намінацыі Best Rap Album («Лепшы рэп-альбом года»).

Пасля поспеху Tha Carter III Уэйн публікуе Rebirth — альбом, стылізаваны пад рок. Нягледзячы на негатыўныя водгукі музычных крытыкаў, пласцінка атрымала залатую сертыфікацыю. У 2010 годзе, знаходзячыся ў папраўчай установе ў сувязі з незаконным захоўваннем агнястрэльнай зброі, Уэйн выпускае свой восьмы студыйны альбом, I Am Not a Human Being. У 2011 годзе ён апублікаваў дзявяты студыйны альбом, Tha Carter IV, які ў першы тыдзень продажаў у ЗША быў прададзены тыражом у 964 тысяч копій. Выхад дванаццатага студыйнага альбома Tha Carter V ў сувязі з юрыдычнымі праблемамі артыста з лэйблам Cash Money неаднаразова змяняла дату выхаду. 27 верасня 2018 года Tha Carter V афіцыйна паступіў у продаж.

Ліл Уэйн за ўсю сваю музычную кар’еру прадаў больш за 100 мільёнаў запісаў, у тым ліку продажу альбомаў (15 мільёнаў) і лічбавых трэкаў (37 мільёнаў), што зрабіла яго адным з самых прадаваных хіп-хоп-артыстаў усіх часоў.

Студыйныя альбомы

  • Tha Block Is Hot (1999)
  • Lights Out (2000)
  • 500 Degreez (2002)
  • Tha Carter (2004)
  • Tha Carter II (2005)
  • Tha Carter III (2008)
  • Rebirth (2010)
  • I Am Not a Human Being (2010)
  • Tha Carter IV (2011)
  • I Am Not a Human Being II (2013)
  • Free Weezy Album (2015)
  • Tha Carter V (2018)
  • Funeral (2020)
  • Tha Carter VI (2025)

Сумесныя альбомы

  • Like Father, Like Son (з Birdman) (2006)
  • Trust Fund Babies (з Rich The Kid) (2021)
  • Welcome 2 Collegrove (з 2 Chainz) (2023)[6]

Зноскі