Х’юстанскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Х’юстанскі ўніверсітэт
англ.: University of Houston
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: University of Houston
Заснаваны 1927
Студэнты 47 090[1]
Размяшчэнне Х’юстан, Тэхас, ЗША
Сайт uh.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Х’юстанскі ўніверсітэт (англ.: University of Houston) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Х’юстан у штаце Тэхас.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Вучэльня была створана ў 1927 годзе як Х’юстанскі малодшы каледж. У 1934 годзе каледж быў рэарганізаваны ў чатырохгадовую навучальную ўстанову і перайменаваны ў Х’юстанскі ўніверсітэт. Сёння ён з'яўляецца трэцім па велічыні універсітэтам у Тэхасе, штогод прысуджаючы амаль 11 000 акадэмічных і навуковых ступеняў. Універсітэцкі кампус, які ў асноўным знаходзіцца на паўднёвым усходзе Х’юстана, займае 3,62 км2. Х’юстанскі ўніверсітэт таксама з'яўляецца галаўной установай аднайменнай універсітэцкай сістэмы. Амаль 88% студэнтаў паходзяць з Тэхаса і 9% з'яўляюцца замежнымі студэнтамі, якія прадстаўляюць больш за 130 краін свету. Ён класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю і штогод выдаткоўвае каля 240 мільёнаў долараў на даследаванні. Універсітэт кіруе больш чым 35 навукова-даследчымі цэнтрамі і інстытутамі ў такіх галінах, як звышправоднасць, камерцыялізацыя і даследаванне космасу, біямедыцынскія навукі і інжынерыя, энергетыка і прыродныя рэсурсы, а таксама штучны інтэлект. Універсітэт уносіць у эканоміку Тэхаса больш за 6,4 мільярда долараў штогод, адначасова ствараючы каля 62 000 працоўных месцаў.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Каледж архітэктуры і дызайну
  • Каледж мастацтваў
  • Каледж бізнесу
  • Каледж адукацыі
  • Каледж інжынерыі
  • Каледж сусветнага гатэльнага лідарства
  • Каледж вольных мастацтваў і сацыяльных навук
  • Каледж медыцыны
  • Каледж прыродазнаўчых навук і матэматыкі
  • Каледж медсястрынства
  • Каледж оптаметрыі
  • Каледж фармацыі
  • Каледж сацыяльнай работы
  • Цэнтр права
  • Школа грамадскіх спраў

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]