Лімпопа (рака)
Jump to navigation
Jump to search
Лімпопа | |
Вышыня вытоку | 1800 м |
Даўжыня | 1750 км |
Вадазбор | 415 км² |
Лімпопа, Лімпапо, Кракадзілавая (Limpopo, Uri, Bembe, Juhampura) — рака ў Паўднёвай Афрыцы.
Выцякае да поўдня ад Прэторыі з гор Вітватэрсранд (1800 м), у сваім верхнім цячэнні перасякае горы Магалі і злучаецца з Марыка. Мінуючы 1600 км і прыняўшы ў сябе мноства прытокаў, упадае ў Індыйскі акіян да поўначы ад заліва Дэлагоа.
Галоўнае жыўленне ад прытокаў, што сцякаюць з вільготнага плато Матабеле і ад р. Уліфантс (справа). Сярэдні расход вады каля 800 м³/сек. У сезон летніх дажджоў (снежань—люты) узровень вады ў ніжнім цячэнні павышаецца на 5—7 м. Суднаходная на 160 км ад вусця, з таго пункта, дзе яна пад 32° у.д., злучаецца з Нуанэцы. Выкарыстоўваецца для арашэння.
|