Ліна Леандэрсан
Выгляд
Ліна Леандэрсан | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | актрыса, кінаактрыса |
Дата нараджэння | 27 верасня 1995 (29 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
![]() |
Ліна Леандэрсан (шведск.: Lina Leandersson; нар. 27 верасня 1995, Фалун) — шведская актрыса.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ліна Леандэрсан нарадзілася 27 верасня 1995 года ў горадзе Фалун, Швецыя. Дзяцінства правяла з маці, айчымам і двума малодшымі сёстрамі. Вучылася ў школе выканальніцкага мастацтва ў Стакгольме.
Дэбютавала ў кіно 2008 годзе з роляй у фільме «Упусці мяне», за якую атрымала шэраг намінацый і прэмій. У 2015 годзе згуляла ролю Хедвіг ў спектаклі «Дзікая качка» Каралеўскага драматычнага тэатра.