Перайсці да зместу

Лінаўскі касцёл

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ліноўскі касцёл)
Каталіцкі храм
Лінаўскі касцёл
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Лінава
Канфесія Каталіцтва

Лінаўскі касцёл — колішні драўляны касцёл у аграгарадку Лінава Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці.

Першапачаткова драўляны касцёл знаходзіўся ў Аранчыцах і быў уніяцкім. Будынак быў пабудаваны ў ХVІІІ стагоддзі. Пасля пабудовы новай мураванай праваслаўнай царквы ў Аранчыцах, драўляны будынак былой уніяцкай царквы аддалі каталікам. Вернікі разабрал яго, перанеслі і зноў склалі ў Лінаве, але ўжо як каталіцкі храм.

Касцёл знаходзіўся ў аварыйным стане і быў разабраны ў 1995 годзе.

Храм з’яўляўся помнікам драўлянага дойлідства з элементамм неаготыкі. Двухзрубавы храм завершаны высокім стромкім дахам, крыху паднятым каля завесаў. Высокі франтон кансольна вынесены над плоскасцю галоўнага фасада. Дах над апсідай крыху ніжэйшы, з характэрнымі валмавымі схіламі. Высокі стромкі дах вылучаецца унікальнай кроквнай канструкцыяй, якая забяспечвае яго ўстойлівасць[1].

Зноскі