Аранчыцы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Аранчыцы
Church of the Exaltation of the Holy Cross, Arančycy 001.Jpeg
Крыжаўзвіжанская царква
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Колькасць двароў
346
Насельніцтва
803 чалавекі (2012)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1632
Паштовы індэкс
225149[1]
Аўтамабільны код
1
СААТА
1256835036
Аранчыцы на карце Беларусі ±
Аранчыцы (Беларусь)
Аранчыцы
Аранчыцы (Брэсцкая вобласць)
Аранчыцы

Ара́нчыцы[2] (трансліт.: Arančycy, руск.: Оранчицы) — вёска ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Лінаўскага сельсавета. За 12 кіламетраў на поўнач ад Пружан, 75 кіламетраў ад Брэста. Чыгуначная станцыя на лініі Мінск-Брэст.

Этымалогія назвы[правіць | правіць зыходнік]

Паводле пружанскай гісторыка і краязнаўцы Веры Церахавай, назва вёскі паходзіць ад роду Аранскіх, якія пасяліліся тут у XVI стагоддзі, а іхняё найменне ў сваё чаргу паходзіць ад роду дзейнасці, якім яны займаліся — «араць»[3].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Падчас караля Жыгімонта Аўгуста Аранскія залажылі тут маёнтак і ў 1560 годзе збудавалі драўляны палац на цагляным падмурку. Па ймю ўласнікаў мясцовасць атрымала назву Аранчыцы. Пазней маёнтак перайшоў да Іжыцкіх, а пасля ў якасці пасагу дастаўся Ігнацыю Ляжэнскаму, афіцэру паўстання Касцюшкі. Яго партрэт у мундзіры паручніка пешай літоўскай гвардыі вісеў у Аранчыцах да 1939 года[4].

За расійскім часам — у Ліноўскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні, з вёскай Лінёўка 487 дзесяцін, царква[5]. Маёнтак[6] Утгафаў Лінёва, 869 дзесяцін[7]. У 1886 годзе ў вёсцы 384 жыхары, 38 двароў, праваслаўная царква, піцейны дом. Паводле перапісу 1897—523 жыхары, 73 двары. На пачатку XX стагоддзя 429 жыхароў.

У 1906 годзе адбылося хваляванне сялян Аранчыцаў і вакольных вёсак, жорстка здушанае ўладамі, 20 чалавек кінутыя ў турму.

За польскім часам — вёска[8] і фальварак у гміне Лінова Пружанскага павета Палескага ваяводства[9]. У 1921 годзе ў вёсцы 371 жыхар, 71 двор, у фальварку 35 жыхароў, 4 дамы.

У верасні-кастрычніку 1939 года бальшавікі знішчылі сядзібу Ляжэнскіх. Магіла Юзафы Ляжэнскай (з Дэрамераў) знаходзіцца на каталіцкіх могілках у Пружане[4]. З 15 студзеня 1940 вёска ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці.

У 1940 годзе з чыгуначнай станцыі Аранчыцы адбываліся дэпартацыі насельніцтва далучанай Заходняе Беларусі ў Архангельскую і Кустанайскую вобласці РСФСР[10].

Паводле перапісу 1959 года ў вёсцы 645 жыхароў; у 1970—682 жыхары, 215 двароў; у 2003—900 жыхароў, 375 двароў.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1886 — 384 жыхары, 38 двароў; 1897 — 523 жыхары, 73 двары.
  • пач. XX стагоддзя — 429 жыхароў.
  • 1921 — 371 жыхар, 71 двор.
  • 1959 — 645 жыхароў; 1970 — 682 жыхары, 215 двароў.
  • 1995 — 939 жыхароў, 369 двароў.
  • 2003 — 900 жыхароў, 375 двароў; 2005 — 907 жыхароў, 369 двароў[11]; 2012 — 803 жыхары, 346 двароў.

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Чыгуначная станцыя Аранчыцы на лініі Брэст — Баранавічы.

Аўтамабільныя дарогі Н528 Аранчыцы — Бакуны — Вінец і Н551 Аранчыцы — Млынок[12].

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

  • Птушкафабрыка
  • Збожжапрыёмнае прадпрыемства, міжраённая гандлёвая база
  • Сярэдняя школа
  • Бібліятэка і клуб

Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Алфавитный список улиц по Оранчицы (руск.) . Белпошта. Праверана 28 кастрычніка 2011.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  3. Вера Церахава. Паселішчы роднага края // Раённыя будні. — 6 сакавіка 2013. — № 18, 9563. — С. 4.
  4. 4,0 4,1 Cezary Łeżeński. Ród Łeżeńskich na Białorusi (польск.)  // Гістарычная брама. — 2003. — № 1, 21.
  5. Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.
  6. Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.
  7. Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.
  8. Orańczyce, вёска. Radzima.net (27 жніўня 2012).
  9. Orańczyce, фальварак. Radzima.net (27 жніўня 2012).
  10. Прымусовыя вывазы людзей з Зах. Беларусі ў 1940 г., чыгуначный транспарт. Баранавічы ва ўспамінах (28 кастрычніка 2011).
  11. Аранчыцы // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2007. — С. 489
  12. Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (руск.) . Спецпраект «Зона». Валерый Леванеўскі (27 жніўня 2012).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]