Лін Сёмскар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лін Сёмскар
Імя пры нараджэнні шведск.: Linn Sömskar
Род дзейнасці лыжная гоншчыца
Дата нараджэння 3 чэрвеня 1989(1989-06-03) (34 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лін Сёмскар (швед. Linn Sömskar; нар. 3 чэрвеня 1989 г., Умеа) — шведская лыжніца, прызёрка этапу Кубка свету. Спецыялізуецца ў спрынтарскіх гонках. Васьмікратная чэмпіёнка свету па бегу на ролікавых лыжах.

У Кубку свету Сёмскар дэбютавала ў 2010 годзе, у студзені 2013 года адзіны раз трапіла ў тройку лепшых на этапе Кубка свету, у камандным спрынце. Акрамя гэтага на сённяшні момант мае 5 трапленняў у дзесятку лепшых на этапах Кубка свету, 3 у камандным і 2 у асабістым спрынце. Лепшым дасягненнем Сёмскар у агульным выніковым заліку Кубка свету з’яўляецца 67-е месца ў сезоне 2011-12.

Зноскі