Лісаа
Лісаа | |
---|---|
вэньянь: 離騷 | |
| |
Жанр | верш[d] |
Аўтар | Цюй Юань |
Мова арыгінала | старажытнакітайская мова[d] |
Апублікаваны ў | Wen Xuan[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Лісаа» (Лі Саа) (кіт. трад. 離騷, спр. 离骚, піньінь Lí Sāo) — кітайская класічная паэма. Па ўказанні Сыма Цяня, належыць пяру Цюй Юаня 340—278 да н. э.), вядомага паэта і дзяржаўнага дзеяча царства Чу.
Паэма змяшчае 372 страфы і прыкладна 2 400 знакаў, што робіць яе адной з самых вялікіх паэм, якія вядомы з часоў Старажытнага Кітая. Дата яе стварэння дакладна невядомая, але лічыцца, што яна была напісана пасля таго, як Цюй Юань страціў дзяржаўны пост у Чу і стаў выгнаннікам.
Назва паэмы была цяжкай для разумення ўжо ў Старажытным Кітаі. Сыма Цянь прапаноўваў разумець яе як «Скаргі ад’езду» (скаргі Цюй Юаня на выгнанне), тады як Бань Гу прапаноўваў версію «Сустрэча з бядой». Версія Сыма Цяня больш шырока прынятая. Сучасныя даследчыкі таксама выказалі здагадку, што 離騷 — варыянт напісання 劳商, што значыць проста «чуская песня».
У гісторыі кітайскай паэзіі паэма «Лі Саа» была значным крокам да разняволення выразных сродкаў (у тым ліку вар’іруецца даўжыня строф) і асноватворнай для наступнага стылю саа. Яна таксама вылучаецца спалучэннем разнастайных элементаў: лірычныя і фантастычныя вобразы суседнічаюць тут з грамадзянскасцю і крытычным аглядам гісторыі краіны. Увайшла ў анталогію «Чускія строфы».
І. С. Лісевіч прыводзіць версію, згодна з якой паэма «Лі Саа» — прайграванне бачанняў рытуальнага трансавага падарожжа ў свет іншы, аналагічнага падарожжам шамана або аракула (магчыма, з выкарыстаннем псіхатропных прэпаратаў). Гэтым можна тлумачыць як значную колькасць фантастычных вобразаў, так і тое, што ў адрозненне ад Інь Цзіфу і Мэн-цзы Цюй Юань паведамляе сваё імя і імёны продкаў не ў канцы, а ў пачатку твора, як бы прадстаўляючыся перад тым, як увайсці ў свет духаў[1].
Зноскі
- ↑ И. С. Лисевич. Литературная мысль Китая. Глава 7. Лирическая поэзия ши. Личность и литература {*} (фрагмент) (* Воспроизводится по изданию: И. С. Лисевич. Литературная мысль Китая / М.: Наука, 1979.) . Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2008. Праверана 13 жніўня 2008.