Лісі (возера)
Лісі | |
---|---|
ლისის ტბა | |
| |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 624 м |
Плошча |
|
Найбольшая глыбіня | 4 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 16 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | |
|
|
|
|
|
|
![]() |
Лісі (груз. ლისის ტბა) — невялікае возера ў Грузіі ў даліне ракі Кура на захад ад Тбілісі. Мае памеры 800 на 550 м. Возера акружае камяністы стэпавы ландшафт з нешматлікай расліннасцю. Вышыня над узроўнем мора — 624 м.
Клімат[правіць | правіць зыходнік]
Клімат цёплы, міжземнаморскі. Сярэднегадавая норма ападкаў складае каля 400 мм, колькасць дажджлівых дзён у годзе не перавышае 30. На працягу 10-20 дзён возера пакрыта снегам. Сярэдняя тэмпература вады змяняецца ад 0 градусаў Цэльсія ў студзені да 23 у ліпені. Максімальная зафіксаваная тэмпература складае 37 °C.
Гаспадарчае выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]
У 2007 годзе возера было прададзена ўрадам Грузіі з аўкцыёну грузінскай кампаніі GRDC Group за 182 мільёны долараў. План развіцця тэрыторыі прадугледжваў будаўніцтва забаўляльнага комплексу.
Група на чале з дырэктарам TBC Bank Мамукай Хазарадзэ прапанавала 182 мільёны долараў за 354 гектары зямлі[1]. Умовы здзелкі з урадам патрабавалі, каб група Хазарадзэ выдаткавала 30 мільёнаў долараў на мадэрнізацыю камунальных службаў у гэтым раёне і на сістэму забеспячэння возера прэснай вадой. Група Хазарадзэ адмовілася ад умоў здзелкі і купіла зямлю непасрэдна ў горада за 55 мільёнаў долараў ЗША[2]. Купленая зямля будзе забудавана камерцыйным жыллём.
Зноскі
- ↑ Lisi Development website Archived 2013-10-29 at the Wayback Machine
- ↑ "Land Grab Penalties Forgiven" OCCRP Report
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Lisi Lake to Regain Past Glory, by Nino Patsuria. Georgia Today October 6, 2006.