Літара

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

лі́тара (ад лац. litera), графічны знак, які выкарыстоўваецца для азначэння на пісьме гукаў мовы. Літары складаюць асноўную частку графічных сродкаў мовы.

Існуюць два не цалкам дакладныя, але шырока вядомыя і ўжываныя тэрміны: галосныя літары і зычныя літары, якія апісваюць такія літары, якія азначаюць адпаведныя назве літары галосныя і зычныя гукі (фанемы).

Літары могуць азначаць адзін гук (адназначныя літары) і больш (напр., двухзначныя). Для шматзначных літар выдзяляюцца асноўныя значэнні літары — такія, якія азначаюць гукі ў моцнай пазіцыі і другарадныя значэнні літары — такія, якія азначаюць гукі ў слабой пазіцыі.

Апроч літар, у графічных сістэмах важную ролю граюць нялітарныя знакі.