Ліцэй Жансон-дэ-Саі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жансон-дэ-Саі
Заснавана 1884
Тып Ліцэй
Вучняў 3 250 вучняў і студэнтаў
Адрас Парыж, Ру дэ-ля-Помп, д. 106
Сайт janson-de-sailly.fr
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ліцэй Жансон-дэ-Саі (фр.: Lycée Janson-de-Sailly) лічыцца самым вялікім публічным ліцэем Парыжа, дзе вучацца 3250 вучняў і студэнтаў і дзе працуе звыш 250 настаўнікаў. Ліцэй знаходзіцца ў 16-й акрузе Парыжа, па адрасе Ру дэ ля Помп, д. 106 (106, rue de la Pompe), і займае плошчу 3,5 гектараў.

Акрамя школьнай адукацыі, ліцэй таксама праводзіць «класы па падрыхтоўцы  (фр.) ў Вялікія школы».

Гісторыя ліцэя[правіць | правіць зыходнік]

Аляксандр Эмануэль Франсуа Жансон дэ Сальі (Сайі; 1785—1829), багаты парыжскі адвакат, які выявіў, што жонка яму здраджвае, пазбавіў яе спадчыны і завяшчаў сваё багацце дзяржаве, каб тая пабудавала на папярэдне набытай плошчы ліцэй для маладых людзей. У 1876 годзе, пасля доўгіх працэсаў, удава адваката памерла і французская дзяржава нарэшце атрымала суму 2 600 000 старых залатых франкаў. У адпаведнасці з распараджэннем самога Жансона, ні адна жанчына не павінна была паступіць у ліцэй. Але гэта не перашкодзіла ліцэю праз дзесяць гадоў адкрыць класы і для дзяўчынак.

Выбітныя навучэнцы[правіць | правіць зыходнік]